Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Псіхатэрапія

28.04.2019
СЛОЎНІК Псіхатэрапія

Слоўнік да заняткаў па тэме “Псіхатэрапія”

СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Тэорыя і практыка трансперсанальнай псіхалогіі.

Падрыхтавала Анастасія Гленан, сертыфікаваны псіхолаг-псіхатэрапеўт, прафесійны член Асацыяцыі трансперсональной псіхалогіі Еўразвяза. www.impactoria.co.uk

• Выхад за межы звыклага мыслення, звыклых пачуццяў і рэакцый.
• Спроба пераасэнсавання.
• Новы віток для развіцця эмацыйнага, псіхічнага і фізічнага станаў.
Псіхалогія — навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і функцыянавання псіхікі і псіхічнай дзейнасці чалавека і груп людзей.
Трансперсанальная псіхалогія — адна з найбольш незвычайных абласцей псіхалогіі. Заснаваная на ранніх працах Карла Юнга, Уільяма Джэймса і Абрагама Маслоу, яна заклікана вывучаць сувязь паміж розумам і целам, свядомасцю і духоўнасцю.
Тэрмін «трансперсанальны» азначае «існуючы за межамі асобы». Асноўная ідэя і мэта дадзенай школы — пракрасціся ў больш глыбокія ўзроўні свядомасці, зазірнуць за межы фізічнага плана, зацвердзіць, у канчатковым выніку, што людзі з’яўляюцца духоўнымі істотамі ў фізічных целах.
Псіхатэрапія (ад стар.-грэч. Ψυχή — «душа», «дух» + θεραπεία — «лячэнне», «аздараўленне», «лекі») — сістэма лячэбнага ўздзеяння на псіхіку і праз псіхіку на арганізм чалавека.
Тансперсанальная псіхатэрапія — сістэма лячэбнага ўздзеяння на псіхіку метадам экспансіі або пашырэння свядомасці за межы звыклага “Я” і за межы часу і прасторы, пры якіх, на іх погляд, магчыма дасягненне так званых гранічных чалавечых здольнасцяў і патэнцыйных магчымасцяў.
Свядомасць у шырокім сэнсе — гэта «псіхічнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Мэты трансперсанальнага тэрапеўта накіраваны на інтэграцыю фізічных, эмацыйных, разумовых, і духоўных аспектаў жыцця праз пашырэнне свядомасці.
Пашырэнне свядомасці — выхад са звыклага стану ў змененыя свядомасці псіхікі дзеля здабыцця новага бачання рэальнасці.
Да псіхолага трэба хадзіць для таго, каб стаць свядомым, асобасна сталым і ўмець самастойна вырашаць свае праблемы (калі яны ёсць), будаваць паўнавартасныя адносіны з іншымі (без абвінавачванняў і крыўд), узяць адказнасць за ўсё, што з вамі адбываецца ў жыцці, расці і спазнаваць сябе.