Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Опера

24.03.2019
СЛОЎНІК Опера

Слоўнік да заняткаў па тэме “Опера”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Опера

Жанр оперы нарадзіўся ў Італіі, у Фларэнцыі. Адбылося гэта ў 1598 годзе. “Заснавальнікам” жа оперы ў Беларусі трэба лічыць караля Жыгімонта ІІІ Вазу (караляваў у 1587 – 1632 гг.) і ягонага старэйшага сына Уладзіслава Вазу (караляваў у 1632 – 1648 гг.). Падчас вандроўкі па Еўропе кароль Жыгімонт разам з жонкаю Ганнай і сынам Уладзіславам пазнаёміўся ў Італіі з новым музычным відовішчам – операй, гэта моцна захапіла яго. Першай з музычных драм, што былі пастаўлены ў Вільні, стала “Ilrattodi Helena” Лаверо Кастле на лібрэта Вірджыліо Пуччытэллі. Прэм’ера адбылася 4 верасня 1636 года.

Тэатр нясвіжскай пісьменніцы-драматурга Францішкі Уршулі Радзівіл. Два яе творы пазначаны: лібрэта оперы. Гэтыя “оперы” былі пастаўлены ў Нясвіжы ў 1752 годзе. Музыка тых опер, што былі напісаны на лібрэта княгіні Радзівіл, да нас не дайшла, таму можна толькі здагадвацца пра магчымага кампазітара (даследчыкі лічаць, што ім быў прыгонны капельмайстар Радзівілаў Ян Цэнціловіч) і жанр абодвух твораў.

Опера Рафаіла Вардоцкага на лібрэта Міхала Цяцерскага і іншых выкладчыкаў Забельскай гімназіі. Дзякуючы ёй, мы сёння маем уяўленне аб выхаванні (у нашым выпадку – тэатральным, яшчэ дакладней, – оперным) беларускіх дзяцей у другой палове XVIII стагоддзя.

“Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас” – адзіны вядомы сёння помнік школьнага тэатра ўсходнееўрапейскага паходжання, які захаваўся цалкам, а не ў асобных нумарах. Створана і пастаўлена опера ў сценах гімназіі Забельскага дамініканскага калегіума ў 1789 годзе, дзе з канца XVIII да сярэдзіны ХІХ стагоддзя плённа працаваў школьны тэатр.

У 1784 годзе ў Парыжы і ў Нясвіжы адбыліся дзве мастацкія падзеі, досыць блізкія сваім унутраным сэнсам. У Францыі і Рэчы Паспалітай набліжаўся час вялікіх узрушэнняў, якія глыбока паўплывалі на лёс еўрапейскай гісторыі. Сцэнічныя творы – “Вяселле Фігаро” Бамаршэ і “Агатка” Голанда – амаль адначасова адыгралі ролю палітычных маніфестаў, якія па-мастацку надзвычай жыва і пераканальна выказалі інтарэсы трэцяга саслоўя ў Францыі і шляхты ў Рэчы Паспалітай.

У 1837 годзе ў Берлін прыехаў удасканальваць веды Станіслаў Манюшка. Жыў ён на кватэры свайго настаўніка – рэктара Берлінскай пеўчай акадэміі прафесара Карла Фрыдрыха Рунгенхагена, таго самага чалавека, які пасля смерці аўтара першага опернага на сюжэт Гётэ “Фаўста” – князя Антона Генрыка Радзівіла – давёў ягоную працу да канца: у 1835 годзе адрэдагаваў і падрыхтаваў да друку партытуру оперы, у тым жа годзе быў дырыжорам першага поўнага яе выканання. Радзівіл жа пачаў пісаць оперу яшчэ ў 1808 годзе — адразу пасля выхаду трагедыі Гётэ з друку.

У 1852 годзе, у часе працы арганістам віленскага касцёла св. Яна, ён разам з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам і Канстанцінам Крыжаноўскім паставіў “Ідылію” («Sielanku») – оперу, якой мы адводзім асаблівае месца ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: гэта першая ў гісторыі опера, у якой загучала са сцэны беларуская мова. Прэм’ера “Ідыліі” адбылася ў памяшканні мінскага гарадскога тэатра. Будынак яго яшчэ на пачатку 1980-х стаяў побач з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі, але ў 1984 годзе быў, на жаль, зруйнаваны. Цяпер на гэтым месцы пабудавана гасцініца “Еўропа”.