Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Максім Багдановіч

16.02.2019
СЛОЎНІК Максім Багдановіч

Слоўнік да заняткаў па тэме “Максім Багдановіч”

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD
  1. 9 снежня 1891 года — дзень народзінаў Максіма Багдановіча.
  2. Бацькі — настаўнікі па адукацыі. Жыў у горадзе ўсё жыццё. Класічная гімназічная і ліцэйская (юрыдычная) адукацыя.
  3. Менск (музей) — Гародня (музей) – Вяззе — Ніжні Ноўгарад — Яраслаўль (музей) – Вільня — Ракуцёўшчына (музей) — Ялта. На Радзіме пражыў каля 6 гадоў.
  4. Першы надрукаваны твор “Музыка” (1907) — аўтару 15 гадоў.
  5. 1909 — публікацыя першага верша “Над магілай”.
  6. 1913 — выхад у свет адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма Багдановіча “Вянок”.
  7. Асноўныя ўплывы на творчасць — ранняя смерць маці, невылечная хвароба сухоты, мара пра дзіця, Беларусь.
  8. Крыніцы ведаў па беларускай мове: газеты “Наша Доля”, Наша Ніва, слоўнік Насовіча, нешматлікія дарэвалюцыйныя беларускія выданні, эпісталярыі. Цяжкасці з гукамі Дж, Дз, Г, Ч і націскамі.
  9. Паэзія (цвёрдыя формы), урбаністыка, пераклады заходнееўрапейскай паэзіі (Верлен, Гейнэ, Шылер), літаратуразнаўства, крытыка.
  10. Заданне. Перакласці на беларускую мову:

«ДИСТИХИ»

Правда, и черные дни сплеталися с ясными днями,

Но далеко уж они в прошлое все отошли.

Всех я теперь их люблю, – ведь издали кажется сердцу,

Словно узорная чернь по серебру пролегла.