Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Янка Купала

05.02.2019
СЛОЎНІК Янка Купала

Слоўнік да заняткаў па тэме “Янка Купала”


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Янка Купала
100 год таму (1919 г.) Янка Купала прыехаў на сталае месца жыхарства ў Менск. Больш за 20 год ён правёў у горадзе над Свіслаччу. Ніякі іншы горад не можа пахваліцца такой колькасцю гадоў знаходжання Купалы. Больш за 100 твораў класіка беларускай літаратуры маюць пазнаку “Менск”. Якія ж адрасы Купалы ў Менску?
Вуліца Юр’еўская, дом 35 (не захавалася, ішла паралельна Хрышчэнскай/сучаснай Інтарнацыянальнай). Сёння гэта непадалёку ад кавярні “Грай”;
Вуліца Кашарская, дом 10. Сучасная Чырвонаармейская. Назва ад “кашараў” – казармаў. Дагэтуль у тым раёне ёсць Казарменны завулак;
Захар’еўская, дом 135. Сучасны праспект Незалежнасці. Будынак 1-га з’езду РСДРП. Мала хто ведае што там з 1920 па 1923 год жыў Купала, а суседам быў Змітрок Бядуля. Дзеля стварэння музея з’езда РСДРП іх і выселілі;
Правіянцкая, дом 36. Сёння гэта вуліца Захарава;
Хрышчэнская (пасля Кастрычніцкая), 36 а. Сёння гэта парк Янкі Купалы. Прыкладна па апошняму адрасу размешчаны музей Янкі Купалы.

ЗАБАРОНЕНЫ ВЕРШ КУПАЛЫ

Паўстань з народу нашага, Прарок,
Праяваў бураломных варажбіт,
I мудрым словам скінь з народу ўрок,
Якім быў век праз ворагаў спавіт!
Збяры ў адну ўсю Беларусь сям’ю.
Вазьмі з яе прысягу і зарок,
Што не прадасць сябе, сваю зямлю…
Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!

Паўстань з народу нашага, Пясняр,
Былых і будучых вякоў баян,
I ў бурны кліч, як буры ўдар,
З віхрамі загудзі пад звон кайдан!
Гудзі над Беларусяй з краю ў край,
У сэрцах спячых распалі пажар,
Над курганамі перуном зайграй!
Збудзіць нябожчыкаў паўстань, Пясняр!

Паўстань з народу нашага, Ваяк,
I волатам на вогненным кані
Народ аграблены — бы з торб жабрак —
За бацькаўшчыну павядзі ў агні!

Да хвалы шлях айчыне пакажы,
Змяці з палёў яе чужых бадзяк,
На стражы стань гранічнаемяжы…
Свой край заваяваць паўстань, Ваяк!

Паўстань з народу нашага, Ўладар,
Адбудаваць свой збураны пасад,
Бо твой народ забыў, хто гаспадар
I хто яго абдзёр з каронных шат.
На Ўладара жджэ Беларусь даўно.
I жджэ цябе ўладарства Божы дар,
Вялікае, магутнае яно…