Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Крэва

30.10.2018
СЛОЎНІК Крэва

Слоўнік да заняткаў па тэме “Крэва”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

kr

 

Алег Дзярновіч. Крэва – даўні цэнтр старажытнай Літвы

 

Беларускае мястэчка Крэва паўстае перад намі як адзін з даўніх рэгіянальных цэнтраў Літвы. Два аб’екты найперш прыягваюць нашую ўвагу ў Крэве – гарадзішча і замак.

Чым жа было Крэўскае гарадзішча ў ХІ—ХІІІ стст.: славянскай факторыяй сярод балцкага насельніцтва, раннефеадальным замкам нобіля Літвы ці раннім горадам? Адказаць на гэтыя пытанні змогуць толькі далейшыя даследаванні.

Але можна сфармуляваць папярэднія высновы:

1) першапачатковае Крэва ХІ—ХІІІ стст. лакалізуецца вакол Крэўскага гарадзішча, якое было цэнтрам паселішча раннеўрбаністычнага тыпу. Новы тып паселішча, якое з XVI ст. стане фігураваць у крыніцах як “места”, а ў нашай сучаснай тэрміналогіі “мястэчка”, узнікла ўжо вакол мураванага замка.

2) у другой палове XVI – першай палове XVII стст. Крэўскі замак не знаходзіўся цалкам у руінах, а быў адбудаваны і выкарыстоўваўся як рэзідэнцыя. Пры гэтым Крэўскі замак страціў функцыі вялікакняскай рэзідэнцыі, як гэта было ў XIV ст., але стаў цэнтрам староства. Адбылася трансфармацыя публічных функцый, але заняпад функцый вайсковых.

3) функцыянаванне замка, як вялікакняскай рэзідэнцыі і як цэнтру староства, паўплывала на змены горадабудаўнічай сітуацыі ў Крэве – мястэчка ранняга Новага часу ўзнікала ўжо вакол замка. Такая схема развіцця мястэчка адпавядае еўрапейскай схеме развіцця гарадоў вакол сеньёрыяльных рэзідэнцый.

 2

Асноўныя даты і факты

 

XIII ст. першыя згадкі Крэва як сталіцы Нальшанскай зямлі

1260-я гг. Крэва ўваходзіць у склад ВКЛ

1330-я гг. будаўніцтва Крэўскага замка

1338 г. Гедымін перадае Крэва свайму сыну Альгерду

1382 г. у замку на загад Ягайлы забілі Кейстута

14 жніўня 1385 г. падпісанне Крэўскай уніі

1387 г. заснаванне ў Крэве адной з першых у ВКЛ каталіцкіх парафій

7 красавіка 1559 г. наданне Крэву Магдэбургскага права

21 ліпеня 1917 г. расейскімі войскамі ў ходзе атакі на немцаў моцна пашкоджаныя замкавая вежа і муры

progressive.ua

создание веб сайтов киев