Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Праваслаўе ў Беларусі

17.10.2018
СЛОЎНІК Праваслаўе ў Беларусі

Слоўнік да заняткаў па тэме “Праваслаўе ў Беларусі”

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Праваслаўе ў Беларусі

988 – Хрышчэнне Кіеўскай Русі. 992 – Полацкая епархія. 1104-1167 – жыццё і дзейнасць прп. Еўфрасінні Полацкай. 1460 – падзяленне Кіеўскай мітраполіі. 1596 – Брэсцкая царкоўная унія. 1686 – перадача Кіеўскай мітраполіі ў склад Маскоўскай Патрыярхіі. 1793 – утварэнне Мінскай епархіі. 1839 – скасаванне уніі. 1918 – 1943 – найвялікшыя ганенні на Царкву. 1922 – першая спроба абвяшчэння аўтакефаліі БПЦ. 1942 – другая спроба абвяшчэння аўтакефаліі БПЦ. 1988 – легалізацыя Праваслаўнай Царквы ў СССР. 1989 – утварэнне Беларускага Экзархату РПЦ.

Галоўная кніга хрысціянства – Біблія (па-грэцку – “кнігі”). Дзеліцца на Стары і Новы Запавет.Евангелле – “Добрая вестка”. Вучні Хрыста – апосталы. Божая Маці (Багародзіца) – дзева Марыя.

Ангел (анёл) – “веснік”.

Усе святыя падзяляююца на: Прарокаў, Свяціцеляў, Мучанікаў, Прападобных, Праведных.

Асноўныя паняцці ў праваслаўі:

Тры ступені святарства:

Епіскап (Архіепіскап, Мітрапаліт, Патрыярх),

Святар (Іярэй, Протаіярэй, Іераманах, Ігумен, Архімандрыт)

Дыякан (Іерадыякан, Протадыякан, Архідыякан).

Храм (Царква) звонку мае купалы і званіцу. Зверху стаяць крыжы. На званіцы вісяць званы.

Унутры храм падзяляецца на Прытвор, Сярэднюю частку і Алтар. Паміж Сярэдняй часткай і Алтаром стаіць Іканастас. У храме вісяць Абразы (Іконы) і стаяць падсвечнікі са свечкамі.

Асноўныя Царкоўныя святы: Нараджэнне (Ражджаство) Хрыстовае, Хрышчэнне Гасподняе (Богаяўленне ці Вадохрышча), Стрэчанне Гасподняе, Дабравешчанне, Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербная Нядзеля), Пасха (Вялікдзень), Узнясенне Гасподняе, Тройца (Пяцядзясятніца), Апосталаў Пятра і Паўла, Нараджэнне (Ражджаство) Іаана Хрысціцеля, Праабражэнне Гасподняе, Успенне Багародзіцы, Усекнавенне Галавы Іаана Хрысціцеля, Нараджэнне (Ражджаство) Багародзіцы, Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга, Пакроў Прасвятой Багародзіцы, Увядзенне ў Храм Прасвятой Багародзіцы.

Дні памінання спачылых (Бацькоўскія суботы). Асабліва шанаваныя – Змітраўскія дзяды (першая субота лістапада) і Радаўніца (другі аўторак пасля Пасхі).

Да дыякана і святара прынята звяртацца “айцец (імя)”.

Афіцыйна: “Ваша Прападобіе”. Да протаіярэя, ігумена, архімандрыта – “Ваша Высокапрападобіе”

Да епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта – “уладыка (імя)”

Афіцыйна: да епіскапа – “Ваша Праасвяшчэнства”

Да Архіепіскапа і мітрапаліта – “Ваша Высокапраасвяшчэнства”

Да мітрапаліта, які ўзначальвае аўтаномную ці аўтакефальную Царкву – “Ваша Блажэнства”

Да патрыярха – “Ваша Свяцейшаства”.