Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адкуль пачынаўся Менск

24.05.2018
СЛОЎНІК Адкуль пачынаўся Менск

Слоўнік да заняткаў па тэме “Адкуль пачынаўся Менск”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Адкуль пачынаўся Менск?

Урыўкі з лекцыі Сяргея Тарасава

…На самым золку сваёй гісторыі Менску давялося перажыць некалькі моцных катаклізмаў. Сярод іх самым вялікім было перанясенне ўласна горада на новае месца. Туды, дзе і сёння стаіць наша сталіца. Старажытны пачатковы Менск паўстаў блізка вёсак Гарадзішча і Азярцо (за Малінаўкай). Тут і сёння ў сутоцы невялічкага, амаль перасохлага ручая з гордым імем Дунай і крынічнай бруістай ракі Мены (Менкі) стаяць рэшткі колішняга горада, абнесеныя 10-метровымі валамі. Рака і дала назву гораду. Вакол гарадзішча, чыя плошча складае каля аднаго гектара, месцілася адкрытае пасяленне – селішча плошчаю блізка 40 гектараў.

Комплекс на Менцы значна старэйшы за ўмацаванае пасяленне на Нямізе ў цэнтры сучаснай сталіцы. Ужо ў 10 – пачатку 11 стст. у сутоцы Дуная і Менкі існаваў сапраўдны горад. На Нямізе ж ён паўстае не раней другой паловы 11 ст. Вакол горада на Менцы існуе цэлы так званы “куст” адначасовых гораду вясковых паселішчаў, якія, безумоўна, абапіраліся на абарону горада і плацілі князю, што тут сядзеў, даніну. Тут знойдзеныя археолагамі паселішчы, ці пакінутыя жыхарамі гэтых паселішчаў магілы-курганы. Такіх кургановых груп вядома больш за 80 (відавочна, што нейкая колькасць трапіла пад раллю і ў старажытнасці іх было болей). Можна меркаваць, што ў 11—12 стст. ім адпавядала каля 100 вёсак. Вакол горада на Менцы знойдзены некалькі манетных скарбаў. Адзін складаўся з арабскіх дырхемаў і заходнееўрапейскіх дынарыяў і быў закапаны каля 1000 г., другі з арабскіх манет 9 – пачатку 10 стст. Гэта сведчыць аб тым, што комплекс на Менцы выконваў і яшчэ адну неад’емную гарадскую функцыю – гандлёвага  цэнтра. Апошняе, дарэчы не дзіўна, бо менавіта тут пачаткі Пцічы і пачаткі Нёмана ўтваралі той самы чарнаморска-балтыйскі водапрадзел.

              Аб сацыяльным статусе пачатковага горада і яго акругі гавораць і знаходкі, зробленыя археолагамі. Сярод іх, напрыклад, фігурка шахматнага каня, адна з самых старажытных на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Яна невялікая – усяго 3 см вышынёй, зроблена з ласінага рога. Адметна, што ад доўгага выкарыстання шахмата запаліравалася да бляску. Таксама цікавыя донцы гліняных пасудзін з выяваю вялікакняжацкіх знакаў – трызубцаў, знойдзеныя на паселішчах.

Належыць ад пачатку крывічам-палачанам Менск не мог, бо меў іншы этнічны склад – дрыгавічоў. Ёсць падставы лічыць, што горад на Менцы і вёскі вакол складалі так званае “малое” дрыгавіцкае племя са сваім князем і адміністрацыяй, якое ўваходзіла у так званы “саюз плямёнаў”. Цэнтрам “саюзу” быў Тураў. А Тураў плаціў даніну Кіеву. У 1067 г. кіеўскія князі нападаюць на Менск як горад Полацкай зямлі. З гэтага вынікае, што дрыгавіцкі Менск разам з акругаю да гэтага часу ўжо быў уключаны (захоплены) Полацкам.

Адсюль і ўзнікае пытанне: а ці мелі дрыгавічы, што жылі ў Менску на Менцы дастатковыя людскія рэсурсы каб пасля знішчэння горада Яраславічамі ў 1067 г., потым у 1084г., калі Уладзімір Манамах не пакінуў у горадзе “ні чэлядзіна ні скаціны” пабудаваць новы горад на новым месцы? Хто ў такім выпадку меў дастатковы людскі і грашовы рэсурс каб збудаваць новы горад?  Адказ адзіны – полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей).

Хутчэй за ўсё, толькі частку гараджанаў, тых, хто застаўся ў старым горадзе і полацкі гарнізон, пасеклі кіяўляне ў 1067 і 1084 гг. На новы горад была перанесена і старая назва – Менск.

Чаму ў 1067 г. Усяслаў не абараняў Менск, а сустрэў войска Яраславічаў на Нямізе? Адказ: не было сэнсу абараняць стары горад на Менцы. Быў сэнс абараняць новы на Нямізе.

 

доставка води в черкассах

узнать больше topobzor.info

alex-car.com.ua