Выходзіць на тэлеканале кожную суботу!
Госць гэтай праграмы – кіраўнік Музычнага дома “Класіка” Аляксандр Чахоўскі, які апантана вяртае нам творы славутых суайчыннікаў: Агінскага, Манюшкі… Які ж галоўны “беларускі” аргумент у справе “чый Манюшка”? Як назваць па-беларуску ўсе музычныя інструменты? У чым адрозненне між дудой і дудкай? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з вядоўцамі – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!
А пакуль – невялікі слоўнічак па тэме.
Музыка
Гітара
Фартэпіяна
Раяль
Скрыпка
Віяланчэль або басэтля (народны струнны інструмент, падобны да віяланчэлі)
Барабаны
Бубны
Басэтля– інструмент, падобны да кантрабаса
Дуда (рус. волынка) – духавы інструмент, «мех з трубками». Часам рабілася самім дударом са скуры каляднай казы. Не блытаць з дудкай – яшчэ адным, але значна меншым духавым інструментам, “трубачкай з дзірачкамі”.
Жалейка – духавы інструмент, від флейты.
Музы́ка, музыкант, выступоўца, выканаўца, спявак, артыст, бард.
Саліст (ад сола), дуэт, трыа, квартэт…
Аркестр, музычны гурт
Бэк-вакалісты – звычайна падпяваюць асноўнаму выканаўцу
Акапэла–спеў без музычнага суправаджэння
Апаратура (пішацца з адной літарай “п”(
Мікрафон – звычайны (з дротам) і бяздротавы радыёмікрафон
Гук: добры, кепскі, чысты, празрысты, дасканалы, жахлівы, прымальны.
Музыка загучная (занадта гучная) і заціхая (занадта ціхая)
Імпрэза, дзея, канцэрт, вечарына, выступ, фестываль
Кампакт-дыск, кружэлка, плытка
Зборка музычных твораў, альбом, супольны альбом
Песні, спевы, трэкі, кампазіцыі.
Запіс (мужчынскі род)– усе творы, запісаныя на кружэлцы
Касета (пішацца з адным “с”)
Трыб’ют (розныя музыкі пераспяваюць і пераасэнсоўваюць спевы нейкага вядомага гурта ці выканаўцы)