Смачна есці!
![]() |
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT |
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
МЯСА: свініна, ялавічына, бараніна, цяляціна, дзічына.
РЫБА: карась, карп, шчупак, селядзец, сом, вугар.
ПТУШКА: курыца, індычка, качка, гусь (вырваць пёры і можна зняць скуру).
ГАРОДНІНА: (а)гурок, памідор, бурак, морква, перац, гарбуз, бульба, капуста, цыбуля, часнок/часнык, кабачок/цукіні.
САДАВІНА: яблык, груша, сліва, апельсін/памяранец, лімон/цытрына.
ЯГАДЫ: суніцы, чарніцы, буякі/дурніцы (рус. голубика), маліны, парэчкі, агрэст, журавіны, трускалкі/клубніцы, каліны, брусніцы, ажыны, бружмель (рус. жимолость), касцяніцы, кавун.
ПРЫПРАВЫ, ПРЫСМАКІ: воцат, кмен, лаўровае лісце, перац, кроп, пятрушка, мацярдушка (рус. душица), імбір, ваніль, цынамон/карыца.
СПОСАБ ПРЫГАТАВАННЯ:
— вараць яйкі, бульбу
— тушаць курыныя сцёгны
— смажаць натаркаваную моркву з дробна нарэзанай цыбуляй
— пякуцьпірог
— вэндзяць бараніну
— соляць страву
— квасяць капусту
На кухні: рондаль, патэльня, відэлец, лыжка, вечка, накрыўка, талерка, абрус, ручнік, халадзільнік/лядоўня, пліта і духоўка, форма для выпечкі, бляха, мыйня.
Для выпечкі могуць спатрэбіцца такія складнікі, як разрыхляльнік, цынамон і ванільны экстракт.
Нацерці на тарцы = натаркаваць
Нашаткаваць капусту, абскрэсці бульбу/гародніну, аблупіць (вараную бульбу).
Масла, алей, аліва.
Бляшанка/кансервавая банка, слоік квашанай капусты.