Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адукацыя

18.04.2014
СЛОЎНІК Адукацыя

Адукацыя (назоўнік) – у яго была добрая адукацыя; яна працягвае атрымліваць адукацыю ў Менску

Адукоўванне (працэс) – у сваім мястэчку ён няспынна займаўся адукоўваннем насельніцтва

Яслі, дзіцячы садок, школа, каледж, тэхнікум, універсітэт, магістратура, аспірантура, дактарантура

Самаадукацыя

Быць адукаваным чалавекам, быць пісьменным (рус. грамотным)

Збірацца пасля школы паступаць ва ўніверсітэт, рыхтавацца да цэнтралізаванага тэставання, іспытаў (экзаменаў), сумоўя па спецыяльнасці

Мець пачатковую адукацыю, скончыць толькі пачатковыя класы

Атрымаць сярэднюю (скончыць школу), сярэднюю спецыяльную адукацыю (скончыць каледж, тэхнікум, прафтэхвучэльню (ПТВ)

Мець вышэйшую адукацыю, скончыць універсітэт (вышэйшую навучальную ўстанову, ВНУ)

Спраўна наведваць заняткі, урокі, пары ва ўніверсітэце

Весці канспекты, натаваць патрэбную інфармацыю ў сшытках, нататніках

Настаўнік (у школе) – выкладнік (выкладчык) ва ўніверсітэце

Пісаць крэйдай на дошцы

Дэманстраваць слайды на праектары

УВАГА! Занятак – шыць, капаць, маляваць… Заняткі – у школе, ва ўніверсітэце, на курсах…

У гэтым годзе ў педагагічным універсітэце крайне нізкія прахадныя балы: на некаторыя спецыяльнасці дастаткова набраць 120 балаў з 400 магчымых

Атрымаць размеркаванне ў Хойнікі, паехаць на адпрацоўку, адпрацоўваць па размеркаванні два гады

Праблемы адукацыі, адпаведнасць міжнародным стандартам, нізкі ўзровень абітурыентаў, жабрацкі заробак выкладнікаў, невысокі прэстыж прафесіі выкладніка.

Стэрэатыпы пра адметнасць нашай адукацыі, якія пераследуюць нас ад савецкага часу

 

ЦІКАВОСТКІ

* Самая старая беларуская школа знаходзіцца ў Слуцку. Яе заснаваў Януш Радзівіл у 1617 годзе. Цяпер гэта Гімназія №1.

* Прататыпам сучасных універсітэтаў былі езуіцкія калегіумы – перадавыя навучальныя ўстановы на той час

* Самай старой ВНУ ў сённяшняй Беларусі з’яўляецца Горацкая земляробчая акадэмія. Год заснавання – 1836 (як школа), з 1848 года інстытут.

* Адзін з самых старых у Менску будынкаў – езуіцкая школа 1699 года (злева ад касцёла Панны Марыі). 

Велосипеды Ardis

витамины для лица

кофты оптом