Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Птушкі

25.02.2014
СКАЙП-ГОСЦЬ Арнітолаг і перакладчык Святлана Вранава (Чэхія)

Спадарыня Святлана падзялілася цікавымі думкамі наконт сітуацыі з моваю ў Беларусі, а таксама распавяла, якіх беларускіх птушак марыць пабачыць. Глядзіце відэа!

Цудоўны тэкст Святланы Вранавай пра беларускую мову можна

Дарэчы, некаторыя назвы відаў птушак у беларускай і чэшскай мовах вельмі падобныя:

шпак = špaček
дрозд = drozd
варона = vrána
каўка = kavka
ластаўка = vlaštovka
жаўна = žluna

глушэц = hlušec
лыска = lyska
ляляк = lelek
дзяцел = datel
стрынатка = strnad

Тым часам,  спецыяльна для слухачоў курсаў “Мова нанова” спадарыня Святлана запісала гімн “Магутны Божа” ў беларуска-чэшскім варыянце і суправадзіла яго такім каментаром:

“Як для хрысціяніна, для мяне гэта песня не з’яўляецца толькі вельмі цудоўнай песняй, але сапраўднай малітвай, якую люблю маліцца за Беларусь. Калі я перакладала кнігу П. Севярынца “Люблю Беларусь”, мне давялося таксама перакласці тэкст песні “Магутны Божа”. Я яго пераклала так, каб можна было яго спяваць. Вось для наведнікаў гэтага сайту і студэнтаў курсаў “Мова нанова” я запісала чэска-беларускую версію. Якасць інтэрнэт-карцінкі і гуку атрымалася невысокая, але гэта ад сэрца для вас усіх, для Беларусі. Хай Госпад дапаможа вашаму рашэнню размаўляць па-беларуску!”

profvest.com

форд транзит коннект

узнать больше www.profvest.com