Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.11.2018
Распачатая падпіска на “Сымона Музыку” Якуба Коласа БЕЗ ЦЭНЗУРЫ

Замовіць можна ўжо зараз!

Сымон музыка (1)

 

Сто гадоў таму Якуб Колас выдаў першы варыянт сваёй паэмы “Сымон Музыка”. А пісаць пачаў яшчэ раней – у 1911 годзе. Паэма прабівала сабе шлях ва ўмовах царскага самадзяржаўя, а пасля і савецкай цэнзуры. Малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч усё жыццё трымаў у памяці сапраўдную, непадцэнзурную версію твора, якая і стала асновай гэтай кнігі.

 У супрацы з сям’ёй Коласа гісторык і літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык звёў дзве рэдакцыі паэмы ў адзін твор. Першую рэдакцыю давялося збіраць па выданнях розныхгадоў, рукапісах класіка, газетных публікацыях. Інтэрактыўны спосаб падачы тэксту дазволіць кожнаму з вас адчуць сябе літаратуразнаўцам, які вывучае пакручасты шлях тэксту. Вы – першыя чытачы, якія трымаюць у руках такога “Сымона Музыку”, якім яго напісаў Якуб Колас.

Каб замовіць кнігу ўжо зараз (па перадплаце), калі ласка, напішыце на мэйл [email protected]

Кошт 1 асобніка па падпісцы складзе 20 рублёў — у кнігарнях пасля будзе даражэй!