Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Птушкі

25.02.2014
ПРЫКАЗКІ ДЫ ПРЫМАЎКІ Курыца не птушка, нявестка не дачушка

 пра птушак

Слова як птушка: выпусціў – не зловіш.

Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Якая птушка, такі і галасок.

Пакармі птушак зімою, яны адплоцяць вясною.

Ранняя птушка зубкі калупае, а позняя вочкі прадзірае.

Па пер’і птушку пазнаюць.

Варона з куста – пяць на куст.

На чужой старонцы рад сваёй варонцы.

Трапіў у вараны – каркай, як яны.

Абы падла – вароны пазлятаюцца.

Крычыць, як варона на дождж.

Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе.

Сарока сароку бачыць здалёку.

Малады верабей, ды спрытны.

Увосень і верабей сыты.

У вераб’я багата сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.

І верабей на сваім падворку спраўны.

На сваім сметніку і верабей гаспадар.

На сваім сметніку і певень смелы.

У добрай гаспадыні і певень нясецца.

Курыца не птушка, нявестка не дачушка.

Адна ластаўка вясны не робіць.

Ластаўка вясну пачынае, а салавей канчае.

Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць.

Гадавала сава дзеці, а няма на што глядзеці.

Чужыя жоначкі як перапёлачкі.

monaliza.kiev.ua

Велосипед DiamondBack

steroid-pharm.com