Спражэнне дзеясловаў
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Канчаткі дзеясловаў цяперашняга і будучага часу
Правапіс канчаткаў дзеяслова залежыць ад тыпу спражэння.
Прычым трэба памятаць, што дзеясловы некакончанага трывання (што раблю? – пішу ліст) маюць толькі формы цяперашняга часу, а дзеясловы закончанага трывання (што зраблю? – напішу ліст) – толькі формы простага будучага часу.
Як жа вызначыць, да якога спражэння адносіцца дзеяслоў? Калі дзеяслоў мае націскны канчатак, то вызначыць тып спражэння можна лёгка па форме 3-ай асобы множнага ліку: я нясу – яны нясуць (1 спражэнне), я крычу – яны крычаць (2 спражэнне).
Калі ж дзеяслоў мае ненаціскны канчатак – раім вызначаць спражэнне па інфінітыве. Тут прасцей за ўсё запомніць, якія канчаткі ў інфінітыва 2 спражэння, паколькі гэта самая нешматлікая група. Тады ўсё, што не адносіцца да 2-спражэння, аўтаматычна з’яўляецца 1-ым. Такім чынам, да дзеясловаў 2 спражэння з ненаціскным канчаткам адносяцца:
- 1. Дзеясловы на –іць/ -ыць у інфінітыве (выключэнне складаюць аднаскладовыя дзеясловы кшталту шыць, ныць, крыць): патрапіць, важыць, спыніцца.
- Некалькі дзеясловаў на –ець: вярцець, ненавідзець, цярпець.
- 3. Некалькі дзеясловаў на –аць: гнаць, залежаць, належаць, ламаць.
Усе астатнія дзеясловы належаць да 1-га спражэння: легчы, берагчы, чытаць, апранаць.
Канчаткі дзеясловаў 1-га спражэння:
Пад націскам не пад націскам
Я няс – у, бяр — у трыва- ю, тапч – у
Ты няс- еш, бяр — эш трыва – еш, топч- аш
Ён/яна няс – е, бяр — э трыва – е, топч — а
Мы няс-ём, бяр – ом трыва – ем, топ ч — ам
Вы нес-яце́ (нес-яцё), бер – аце́ трыва – еце, топч — аце
Яны няс – уць, бяр –уць трыва – юць, топч — уць
У жывым маўленні вельмі часта замест канчаткаў –ом, -ём у першай асобе множнага ліку ўжываюцца канчаткі –эм, -ем: няс – ем, бяр – эм.
Канчаткі дзеясловаў 2-га спражэння:
Я ляж — у, ра-ю
Ты ляж — ыш, ра-іш
Ён/яна ляж – ыць, ра — іць
Мы ляж – ым, ра – ім
Вы леж – ыце́ (леж – ыцё), ра – іце
Ляж – аць, ра — яць
Звярніце ўвагу на тое, што галоўнымі маркерамі прыналежнасці да таго ці іншага спражэння тут з’яўляюцца 3 асоба адзіночнага ліку (у 1-ым спражэнні заканчваецца на галосны: ён /яна чытае, піша; а ў 2-ім на –ць: ён/яна ляжыць, носіць), а таксама 3 асоба множнага ліку (у 1-ым спражэнні заканчваецца на –уць/ — юць: яны пішуць, чытаюць; а ў 2-ім на –аць / -яць: яны ляжаць, носяць).
Цяжкасці могуць узнікнуць пры спражэнні дзеясловаў-паронімаў кшталту бялець (= рабіцца белым)– бяліць (= рабіць белым).Трэба запомніць, што дзеясловы з інфінітывам на –ець належаць да 1- спражэння (ён бялее, яны бялеюць), а дзеясловы на –іць — да 2-га спражэння (ён беліць, яны беляць).
Архаічныя формы спражэння маюць два беларускія дзеясловы: есці і даць.
Я ем, ты ясі, ён есць, мы ядзім (ямо), вы ясце (ясцё), яны ядуць.
Я дам, ты дасі, ён дасць, мы дадзім (дамо), вы дасце (дасцё), яны дадуць.
Варта ведаць, што ў шмат якіх дзясловах пры спражэнні адбываюцца чаргаванні ў корані: церці – тру, слаць — сцялю, выняць (!) – выму, ссячы – ссяку, мяць – мну.
Заданне
Пастаўце дзеясловы ў патрэбных формах:
Зваць – ты завеш
ён/яна заве
мы завём
вы завяце́
хадзіць – я хаджу
ён ходзіць
вы ходзіце
яны ходзяць
мець – ён/яна мае
вы маеце
піць – я п’ю
ты п’еш
ёня\яна п’е
мы п’ём
вы п’яце́
бегчы – ён/яна бяжыць
вы бежыце (бежыцё)
яны бягуць
класці – ты кладзеш
ён/яна кладзе
мы кладзём
вы кладзяце
яны кладуць
ляжаць – вы лежыце
яны ляжыць
церці – ты трэш
ён/яна трэ
мы тром
вы траце́
яны труць
Стаяць – вы стаіце
яны стаяць
Прыняць – ты прымеш
ён/яна прыме
вы пры́меце
слаць (ліст) – ты шлеш
ён/яна шле
мы шлём
вы шляце́
Перакладзіце:
- Он обычно берет отпуск летом. – Ён звычайна бярэ адпачынак летам.
- Вижу, последнее время ты совсем не ешь мяса. — Бачу, апошнім часам ты зусім не ясі мяса.
- Вы дадите возможность подготовиться к экзаменам? – Вы дасце магчымасць падрыхтавацца да іспытаў?
- Алесь болеет, но не пьет лекарство. – Алесь хварэе, але не п’е лекі.
- Что вы здесь стоите? – Чаго вы тут стаіце?
- Она печет пирожки, мы печем булки, а вы печете пирог. – Яна пячэ піражкі, мы пячом булкі, а вы печаце пірог.
- Вы говорите тихо, а они говорят еще тише. – Вы гаворыце ціха, а яны гавораць яшчэ цішэй.
- Что вы чаще всего едите на завтрак? – Што вы часцей за ўсё ясце на снеданне?