Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.04.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Й, Ы, І пасля прыставак
powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ

Пішам слушна: паЙсці, падЫсці, панІсламізм, заІскрыцца

1. Калі прыстаўка заканчваецца на галосную літару, то пасля яе замест І вымаўляецца і пішацца Й:

Па + ісці = пайсці

2. Калі прыстаўка заканчваецца на зычную літару, то пасля яе замест І пішацца Ы:

Пад + ісці = падысці

3. І захоўваецца пасля некаторых прыставак (звыш-, між-, контр-пан-):

Панісламізм

ВЫКЛЮЧЭННЕ: І таксама захоўваецца пасля прыстаўкі на галосную,  калі  ўтварае склад:

За + ікаць = заіка, за + іскрыць = заіскрыцца

 

Заданне

Устаўце патрэбную літару:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Аб…граць – абыграць < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Пры…сці – прыйсці

Аб…сці – абысці

Па…шоў – пайшоў

Па…нфармаваць – паінфармаваць

Вы…сці – выйсці

С…граць – сыграць

Уз…сці – узысці

Ува…сці – увайсці

Зна…сці – знайсці

Вы…граць – выйграць

Без…менны – безыменны

Пера…менаваць – перайменаваць

Між…нстытуцкі – міжінстытуцкі

Пра…граць – прайграць

За…нтрыгаваць – заінтрыгаваць

За…мець – займець

Раз…грацца – разыграцца

Ад…сці –адысці

На…менне – найменне

Пра…снаваць – праіснаваць

Звыш…мклівы – звышімклівы

https://mitsubishi.niko.ua

www.profvest.com/2017/09/bitwallio-otzivi-obzor.html

more information best-cooler.reviews