Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мода

25.03.2014
ФОТА Мова нанова — Мода (65 фота)

Фота Зарыны Кандрацьевай,

mn1140
Заняткі сабралі каля 230 чалавек. Гэта быў апошні раз, калі Галерэя Ў гэтак нязручна перагароджаная сценкай праз выставу — з наступнага панядзелка будзем зноў усе разам! Да таго ж, ананімны дабрадзей запрэзентаваў нам 100 раскладных крэслаў — ніхто больш не будзе стаяць на занятках!
Сёння мы гутарылі пра неалагізмы: расшарыць, бэкап, лайкнуць, СПА, трэнд, лук… Усе гэтыя словы патрапілі ў лексікон беларускамоўных людзей!
Слоўнік “Мода” склала і дапамагла прэзентаваць маладая дызайнерка Таццяна Владыка.
Запрошанай зоркай стаў славуты мадэльер Саша Варламаў, які распавёў шмат цікавостак пра моду і стыль, а таксама даў канкрэтныя парады прысутным дзяўчатам (відэа).
Чакаем усіх праз тыдзень: 31 сакавіка, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).
Мова нанова!

monaliza.kiev.ua

www.nissan-ask.com.ua

mazda.niko.ua