Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.12.2016
ЦІКАВІНКІ Узоры зваротаў у выпадку парушэння моўных правоў
1. Зварот на прыцягненне да адказнасці за абразу беларускай мовы
2. Зварот у выпадку атрымання адказа па-руску на беларускамоўны зварот

Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт

вул. Савецкая, 16

246050 г. Гомель

Случак Ігар Уладзіміравіч

Вуліца, кватэра, дом

246012 г.Гомель

 

1 снежня 2016 года у 23 гадзіны 38 хвілін у суполцы «Сильные Новости» — новостной паблик Гомеля” па адрасе у сацыяльнай сетцы Вконтакте пад запісам   жыхар г. Гомель Васіль Варушчанка (Василий Ворущенко ) пакінуў наступны запіс:

“Белорусский язык — это разлагающий и загнивающий труп, который уже давно порабы закопать поглубже!”, чым парушыў артыкул 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, публічна абразіўшы дзяржаўную беларускую мову.

У адпаведнасці з артыкулам 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, артыкулам 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прашу прыцягнуць пазначанага грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Дадаткі 1 і 2 на 2-м аркушы.

З павагай,

 

Ігар Случак

 

 

Дадаткі:

 

Дадатак 1. Інфармацыя СМІ:

а) Такога вы яшчэ не бачылі: ФОТЫ гамельчука, які зняважыў беларускую мову

б) Міліцыянта, які абражаў мову і форму, будуць правяраць (калі яшчэ ня звольнілі)

в) Міліцыянт з Гомеля фатаграфаваўся з нагамі на стале суддзі

г) Дэпартамент аховы МУС: Васіль Варушчанка звольнены з органаў у 2013 годзе

 

Дадатак 2.

3 6

 

Зварот 2

Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт

вул. Савецкая, 125

222201 г.Смалявічы

Мінская вобласць

Случак Ігар Уладзіміравіч

Вуліца, кватэра, дом

246012 г. Гомель

На мой беларускамоўны зварот у Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Футбольны клуб “Смалявічы-СТІ” прыйшоў рускамоўны адказ №50-2016 ад 16.03.2016 года.

У адпаведнасці з артыкулам 9.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прашу прыцягнуць адказных асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

З павагай,

 І.У. Случак

www.velotime.com.ua

www.viagra-on.com

реклама сайта