Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Пчалярства/Бортніцтва

30.09.2015
ЦІКАВІНКІ Нацыянальныя напоі з мёдам

Крамбамбуля — Шклянку гарэлкі змешваюць з такой самай колькасцю вады. Дадаюць мускатны арэх, мёд, карыцу, тоўчаную гваздзіку і 4-5 зярняткаў горкага чырвонага перцу. Усё гэта вараць цягам 10 хвілін. Пасля таго дадаюць яшчэ шклянку гарэлкі і пакідаюць у закрытай пасудзіне на 5 хвілін. Працэджваюць праз 4 слаі марлі ў бутэльку, укінуўшы туды перад гэтым 2-3 гарошыны чорнага перцу.

Крупнік – змешваюць у пасудзіне ваду, мёд, спецыі (карыца, гваздзіка, кардамон, мята, молаты чорны перац) ды соду і праварваюцьна павольным агні цягам 30 хвілін. Ахалоджваюць сумесь да пакаёвай тэмпературы, затым працэджваюць праз марлю. Пераліваюць у слоік і дадаюць гарэлку або каньяк. Затым герметычна закрываюць слоік і ставяць на 20-30 дзён у прахалоднае месца. Фільтруюць гатовы напой праз марлю і вату, затым вытрымліваюць яшчэ 10-15 дзён. Можна спажываць.

Медавуха (мядуха, медуніца) — мёд ці адходы пры медагонцы разбаўляюць гатаванай вадой, дадаюць дрожджы, хмель і трымаюць 6 — 8 сутак у халодным месцы. Медавуха гатовая.

Канон (канун) — традыцыйная абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. У разбаўленую мёдам ваду (сыту) крышылі спэцыяльна спечаны прэсны корж, булку ці абаранкі (паводле народных вераванняў, мёд ужывалі для таго, каб памерламу было «соладка на тым свеце»).

Перила из нержавейки цена изготовление перил из нержавейки.
покупка ценных бумаг