Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сваякі

18.02.2014
АДГАДАЙ Пяць разоў гарэў, адзін раз строіўся

Загадкі пра сям’ю і сваякоў

Што за звярочак: па хаце ходзіць – ніхто яму не шкодзіць, усякі яго ўважае, дарогу саступае?

(Дзіця) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

* * * 

Сядзіць дзіця на гародзе, сядзіць і гаворыць: “У мяне ёсць бацька, маці, а я ім не сын”.

(Дачка) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

* * * 

Пяць разоў гарэў, адзін раз строіўся. Што гэта азначае?

(Пяць дачок замуж аддаваў і аднаго сына жаніў) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

* * * 

Ішоў чалавек дарогай, ажно ўдваіх сена грабуць:

– Калі брат з сястрою – памажы, Божа, а мужык з жаною — смешкі да

жарты.

– А не брат з сястрою, не мужык з жаною, мая матка яе матцы свякроўка

была.

(Бацька з дачкою) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

* * * 

Як яны нарадзiлiся,

дзед i баба з’явiлiся.

(Унукi) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

 

* * * 

Усiм вядома:

мажлiваю госцяй

жыве яна дома.

(Дзяўчына на выданнi) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

* * * 

Адзiн бацька, адна мацi

i ў яго, i ў мяне.

Ён мне брат,

а я яму — не.

(Сястра) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

* * *

Будзьце ласкавы,

у гэтакай радзе:

у майго дзядзькi ёсць брат,

якi мне не дзядзя.

(Мой тата) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

 

* * *

Загадаць загадку я рад:

Сын майго бацькi,

а мне не брат.

(Гэта я сам) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).

https://zaraz.org.ua

кредиты наличными

Велосипеды Tern