Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.06.2018
Як 1000 праектаў зменяць Беларусь?

5 чэрвеня 2018 года, Мінск, Беларусь — Онлайн-платформа Talaka аб’яўляе пра старт кампаніі “” (# talaka1000). Галоўнай мэтай кампаніі стане павышэнне колькасці ініцыятыўных людзей і стварэнне імі новых 1000 праектаў. Яны будуць мяняць гарадское асяроддзе, прыцягваць інвестыцыі, развіваць стартап-экасістэму, супрацоўнічаць адзін з адным, станавіцца новымі Viber, MSQRD і Wargaming.

Talaka1000_1200x800

Галоўная праблема любой сферы Беларусі крыецца не ў вузкасці рынку, адсутнасць грошай або канкурэнцыі. Як паказвае вопыт стартап- і краудфандынг-сферы, фінансавых сродкаў больш, чым добрых праектаў. Інтэрнэт ужо прывучыў людзей думаць глабальна. Сёння беларускія праекты канкуруюць з сусветнымі аналагамі. Толькі канкурэнтаздольных праектаў зусім мала, нават у параўнанні з краінамі-суседзямі. Глабальная мэта кампаніі зрабіць так, каб такіх праектаў стала ў шмат разоў больш.

 Talaka за 5 гадоў сваёй гісторыі дапамагла рэалізавацца сотням праектаў і сабраць больш за $450 тысяч для іх рэалізацыі. Назапашаны ўнікальны вопыт, атрыманы дзясяткі інсайтаў. Але найбольшая каштоўнасць — гэта стварэнне супольнасці “талакоўцаў”.

 Яны цікавяцца праектамі і любяць тых, хто актыўны. Нярэдка дапамагаюць як валанцёры і інвестуюць у добрыя ідэі. Гэта вельмі рацыянальна быць такімі, нават калі вас няма сярод 42 тысяч чалавек, зарэгістраваных на Talaka.org. Вы падтрымліваеце праекты, а яны ствараюць нешта новае. Паляпшаюць асяроддзе і свет. Рухаюць яго наперад.

 Для рэалізацыі кампаніі “1000 праектаў для тваёй Беларусі” краўдфандынгавая платформа Talaka.org абвяшчае . У выніку з’явіцца не толькі 1000 новых праектаў, але і 3 новых сэрвіса платформы:

 

 «Запускаць праекты няпроста, таму шмат хто так і не робіць першы крок. Баіцца паспрабаваць, не мае запасу хода на эксперыменты, не можа знайсці падтрымкі, у першую чаргу нават маральнай. А мо не бачыць вакол людзей, што могуць стаць паплечнікамі ці параіць. Шмат якія праекты паміраюць менавіта так, яшчэ нават не нарадзіўшыся. Калі мы хацім зменаў, мы мусім мяняць сітуацыю», — распавядае заснавальнік і кіраўнік платформы Яўген Клішэвіч.

 Як падтрымаць кампанію “1000 праектаў для тваёй Беларусі”? Вельмі проста! Заходзіце на спецыяльную старонку і выбірайце суму падтрымкі.

 Мы верым, што “1000 праектаў для тваёй Беларусі” могуць стаць стартам для шмат якіх выдатных ідэй. Першай кропкай стартапаў, якія змяняюць свет і робяць Беларусь той, якая нам усім неабходна: маёй, нашай, тэхналагічнай, ініцыятыўнай, здаровай, зялёнай, айцішнай…

 Не адкладайце вашу падтрымку. Зрабіце яе зараз!

www.majbutne.com.ua

www.kokun.net/offers/zyban-generika

maxformer.com/shkafy-odezhnyye