Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.04.2016
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!” – гэта сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў межах праграмы “Культура не ведае правінцый”.

afishaНемагчыма ўявіць сабе Вялікдзень без фарбаваных яек. Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя ўпрыгожвання вярбы захавалася да нашага часу? Адказы на ўсе гэтыя пытанні вы атрымаеце пад час наведвання выставы.

Экспазіцыя выставы дазволіць вам прайсці шлях ад Вербнай нядзелі да свята Вялікдзень. На ёй кожны зможа акунуцца ў хатнюю атмасферу святочных дзён праз атрыбуты матэрыяльнай культуры, знаёмства з кулінарнымі традыцыямі, народнымі гульнямі і забавамі. Падчас дзеяння выставы будзе працаваць інтэрактыўная зона, дзе кожны наведвальнік зможа зрабіць сваімі рукамі велікодны сувенір ці дапоўніць экспазіцыю ўласным вырабам.

 

Аматараў традыцыйнай культуры, дзяцей і дарослых запрашаем прыняць удзел у конкурсе “Велікоднае яйка”. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на закрыцці выставы 14 мая 2016 г.

Умовы конкурсу .

Запрашаем наведаць выставу!

Урачыстае адкрыццё – 15 красавіка а 15:00

Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (г. Дзяржынск, вул. Ленінградская, 6)

мастерон

karter-kiev.net

раскрутка веб сайта в интернете