Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.03.2019
UZARI — ВЯРТАННЕ ПЕРАМОЖЦА

Сёння раніцай у сацыяльных сетках спевака UZARI з’явіўся яшчэ адзін сінгл – «The Winner». Гэта новая версія ўжо вядомай песні, з якой артыст спрабаваў свае сілы на Нацыянальным адборы «Еўрабачанне 2012».

UZARI - the Winner-1500

Кампазіцыя перавыдана па шматлікіх просьбах публікі пасля ўдзелу UZARI ў гранд-шоу St.Petersburg Ladies Trophy 2018, дзе на корце «Сібур Арэны» адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Каралін Вазняцкі, якая стала першай ракеткай свету ў рэйтынгу WTA. Цырымонія транслявалася на 150 краін, што выклікала новую хвалю папулярнасці «The Winner».

«Для мяне шмат чаго звязана з гэтай песняй. Гэта быў мой першы значны крок да вялікай сцэны, да конкурсу “Еўрабачанне” ў тым ліку. Помню, як цяпер, колькі было ўкладзена сілаў і надзеяў.

Цяпер, напярэдадні фіналу Нацыянальнага адбору ў Беларусі, хачу ўсім маладым удзельнікам пажадаць веры ў сябе. Менавіта для сябе, найперш, Вы павінны быць пераможцам. І тады ў Вас усё атрымаецца.» — сказаў UZARI.

Апроч зусім новага аранжавання, песня атрымала яшчэ адзін куплет, як вынік супрацы артыста з вядомым амерыканскім рэперам.

Нагадаем, што зараз UZARI працуе над дэбютным альбомам, які ў хутким часе з’явіцца ў продажы.