Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.03.2016
Таварыства мёртвых паэтаў з Андрэем Хадановічам. Вечар другі.

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

 

Вечар другі

10 сакавіка 19.00

 

ДВА АРФЕІ: ПАРАЎНАЛЬНАЕ АБАГАЎЛЕННЕ

(Гіём Апалінэр і Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі)

 

 

Спецыяльная госця – Марыя Пушкіна.

Наступныя лекцыі пройдуць 17, 24 і 31 сакавіка ў 19.00.

Уваход у музей 15 000 руб.

 

zaraz.org.ua

トピックの詳細

https://techno-centre.niko.ua