Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.12.2015
«Сходка нячысцікаў»: чытае Ніл Гілевіч

Ніл Гілевіч прадстаўляе старадаўнюю беларускую паэму XVI стагоддзя «Сходка нячысцікаў» аўтарства Юстына з Ліцьвіноў.

У адным з польскіх архіваў народны паэт Беларусі знайшоў гэты не вядомы для айчыннага пісьменства эпічны твор, уразіўся яго мове, мастацкім вобразам і вырашыў перакласці паэму на сучасную беларускую мову.

Цалкам пераклад «Сходкі нячысцікаў» Юстына з Ліцьвіноў чытайце ў новым семдзесят дзявятым нумары часопіса «Дзеяслоў», які прыедзе з друкарні ў бліжэйшыя тыдні. А пакуль – прэзентацыю паэмы ладзіць сам перакладчык – Ніл Гілевіч.

 

фота