Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.09.2017
Шэсць крокаў да беларусізацыі жонкі (мужа)

Нярэдка здараецца, што другая палова размаўляе з вамі на іншай мове і абяцае рана ці позна перайсці на беларускую. Але гэты момант ісціны расцягваецца ў бясконцасць. Што рабіць, каб потым не было сорамна за блізкіх людзей?

Часта нават у сем’ях вядомых пісьменнікаў і мастакоў дзеці не могуць звязаць па-беларуску трох словаў. Маўляў, выхаванне адбывалася ў атмасферы свабоды выбару. Хоць на справе паважаныя бацькі ў такіх сітуацыях выглядаюць бесхарактарнымі недарэкамі.

Вось з якіх простых крокаў можна пачаць.

 

Крок 1. Выбіраць беларускую мову ў банкаматах

Бывае, чалавек бянтэжыцца і пераходзіць на рускую ў прысутнасці звычайнага бармэна ці афіцыянта.

–Будьте добры, чашку кофе, – шакіруе вас другая палова, хоць вы ад яе чакалі “Калі ласка, філіжанку кавы”.

Калі вашы каханыя і любімыя баяцца асуджэння ад афіцыянтаў, прыбіральшчыц ці вялікіх начальнікаў, то прапануйце ім для пачатку не баяцца хаця б… банкаматаў. Да таго ж, шмат якія банкі сёння ўводзяць для кліентаў беларускамоўныя опцыі. Галоўнае, калі ўстаўляеш у прымальнік пластыкавую картку, выбіраць менавіта нашу мову.

Калі вы ў такі момант знаходзіцеся побач з блізкім чалавекам, пільна сачыце за правільным выбарам у меню банкамата ці плацёжнага тэрмінала.

bankamat

 

Крок 2. Беларускамоўныя версіі сайтаў

Тут тая ж сітуацыя, што і з банкаматамі. Патлумачце другой палове, што не трэба шкадаваць адной-дзвюх секундаў, каб пераключыць патрэбны сайт на нашу мову, калі такая опцыя маецца.

Напрыклад, калі хочаш паглядзець чэргі аўтаранспарту на мяжы, то  гэта можна зрабіць на беларускамоўнай старонцы . Пачытаць крымінальныя навіны па-беларуску магчыма на сайце . І гэтак далей.

Калі ты футбольны заўзятар, то, напрыклад, на сайце менскага “Дынама” ёсць выдатная .

Галоўны прынцып – максімальна карыстацца роднай мовай там, дзе гэта магчыма. Пазней такія паводзіны пераўтворацца ў сістэму.

А ўвогуле, чытайце сайты, дзе ёсць беларуская мова, і падтрымлівайце годныя каманды.

sajt

 

Крок 3. Пісьменныя правы кіроўцы

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі ўпарта карыстаецца ў некаторых дакументах непрыхаванай трасянкай. У тэхнічным пашпарце на транспартны сродак у межах аднаго сказу карыстаюцца дзвюма мовамі. Напрыклад, насупраць слова “Колер” лепяць “ГОЛУБОЙ”, а не “БЛАКІТНЫ”.  Многім грамадзянам хацелася б, каб усё было напісана па-беларуску, а не як на сценцы ў хляве. Даішнікі тлумачаць праблему тым, што ў іх старое праграмнае забеспячэнне, і ўпісваць дадзеныя ў тэхнічны пашпарт трэба ледзьве не рукой. А на гэта сыходзяць цэлыя тыдні. Тым часам беларускамоўны аўтааматар вымушаны чакаць правільны тэхнічны пашпарт і адмовіцца ад паездак за мяжу.

Затое, каб правільнымі сталі правы кіроўцы, у заяве на іх абмен ці атрыманне трэба пазначыць: “Прашу напісаць мае дадзеныя па-беларуску”. Ужо на наступны дзень ваша другая палова прад’явіць на сямейнай нарадзе дакумент, які будзе цешыць вока.

Здавалася б, драбяза. Але кропля камень точыць.

pravy

 

 Крок 4. Выбіраць інтэлігентныя забавы

Няпроста увесь час падтрымліваць у сваёй другой палове цяпельца беларушчыны, асабліва калі чалавек вагаецца. Але ёсць надзейныя спосабы. Бываючы ў тым жа Менску, раім рэгулярна наведваць Купалаўскі тэатр ці беларускамоўныя спектаклі ў іншых годных месцах.  Паверце, на выхадзе гэта будзе куды больш цікавай забавай, чым “Бітва экстрасэнсаў” і шашлыкі. Тэатры, дзе паважаюць беларускую мову, зазвычай больш якасныя, чым іншыя месцы. Для параўнання, Нацыянальны тэатр оперы і балета зрусіфікаваны ад праграмак да артыстаў. Або Драматычны тэатр імя Горкага, які нават сайт мае rustheatre.by. Ясна, што нічога беларускага чакаць там не даводзіцца. Дык навошта беларускамоўнаму чалавеку такія “нацыянальныя” тэатры?

Калі казаць пра выступы на нашых пляцоўках зорак сусветнага маштабу, то раім звярнуць увагу на Беларускую дзяржаўную філармонію. Зазвычай стваральнікі “платынавых” дыскаў прыязджаюць менавіта сюды. Улетку 2017-га года, да прыкладу, у мясцовую канцэртную  залу завітаў знакаміты польскі джазмэн Лешак Можджар.

Канферанс падчас такіх шоў нярэдка вядзецца па-беларуску. Такім чынам, муж ці жонка змогуць ясна зразумець што беларуская мова – элітарная.

 

 

Крок 5. Гутарыць па-беларуску дома

–Калі ты ў мірны час баішся размаўляць па-беларуску, то як з табой сядзець у адным акопе ў выпадку вайны? – так трэба адказваць сваёй другой палове на пярэчанні па моўных пытаннях.

Забудзьцеся пра літасць, не паддавайцеся на правакацыі, помніце, што калі жонка ці муж застануцца рускамоўнымі, то і дзіця, верагодна, будзе браць прыклад з яго (яе).

Адным з эфектыўных пачатковых крокаў можа стаць усталяванне дома беларускамоўных дзён. Скажам, адзін на тыдзень. Потым – два на тыдзень. З часам усе дні павінны стаць беларускамоўнымі.

 

Крок 6. Маеце цікавы досвед у гэтай справе? Апішыце яго і дашліце нам на [email protected]

 

Яўген КАЛОШЫН. Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

здесь

читать далее