Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.03.2018
Прэс-канферэнцыя з нагоды перавыдання альбома “Лекавыя травы” гурта Re1ikt у “Грай-кафэ” 13 сакавіка

Падчас прэс-канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя экслюзіўнай крафтавай гарбаты, якую гурт выпускае адмыслова да перавыдання дыска “Лекавыя травы” сумесна з беларускай мануфактурай Pi i Mar (Вільня).

Прэс-канферэнцыя пройдзе ў мінскім “Грай-кафэ” 13 сакавіка. Пачатак у
17:00.

З водарам палескіх зёлак: Re1ikt выдаў альбом “Лекавыя травы” (аўдыё)

 Беларускі фолк-рок-гурт Re1ikt прэзентаваў альбом «Лекавыя травы».

 Музыкі лічаць, што нават самы далёкі ад беларускай культуры чалавек, паслухаўшы гэтую працу, зможа ўявіць, як гучала Палессе стагоддзі таму, і як гучыць цяпер.

 «Мы самі паходзім з Палесся, і менавіта гэта, здаецца, надае нашаму гурту такое своеасаблівае гучанне. Нейкая туга і моц, атмасфернасць і драйв – пэўна, гэта ўсё было ў нас закладзена, – распавядае бубнач і лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. – Калі мы пачулі песню «Хадзіла галота…», запісаную ў Лельчыцкім раёне, то адразу вырашылі зрабіць сваю версію, бо, на наш погляд, менавіта так гучала Палессе 100 гадоў таму».

 

 На дыску Re1ikt можна адшукаць народныя песні з розных куткоў палескага і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама кампазіцыі, складзеныя ўдзельнікамі каманды паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» Яна Баршчэўскага і «Балотны агонь» Якуба Коласа. Альбом «Лекавыя травы» паказвае новае гучанне Re1ikt – не толькі лірычнае і атмасфернае, але пазітыўнае і лёгкае.

 «Хацелася, з аднаго боку, захаваць свой фірмовы гук, а з іншага, – крышачку змяніцца да больш пазітыўных настрояў, – тлумачыць Аляксандр. – Атрымаўся цікавы вынік: ці то ў тэкстах, ці то ў музыцы заўсёды закладзены жыццесцвярджальны пасыл. І нават калі песня падасцца самотнай, дык будзе мець добры фінал».

 На вокладцы CD – сапраўдная беларуская траўніца Зоя Ігнатаўна Рудзько з вёскі Рэчань Любанскага раёна.

«Збег абставінаў звёў мяне з бабуляй-траўніцай яшчэ два гады таму, – узгадвае лідар Re1ikt. – Адразу ў памяць урэзалася яе незвычайнае зараз імя – Зоня. Вобраз гэтай жанчыны, падалося нам, вельмі пасуе да аздаблення дыска: сапраўдная траўніца, якая ўсё жыццё лекавалася зёлкамі і лекавала іншых. Калі мы рабілі фотасэсію для вокладкі, яна распавядала нам пра расліны, частавала духмянай гарбатай, а мы радаваліся, што зможам паказаць яе свету».

 Дарэчы, у падтрымку альбома былі знятыя 2 відэакліпа.

 «Лекавыя травы» запісваліся на студыі Studio-X вядомага польскага гукарэжысёра і саўндпрадзюсара Марціна Кілбашэўскага ў горадзе Ольштын, які супрацоўнічаў з такімі вядомымі калектывамі як Christ Agony, Devilish Impressions, Riverside. Гурт атрымаў магчымасць папрацаваць з Марцінам, выйграўшы Гран-пры ў конкурсе на фестывалі Rockowisko Hajnowka.

 Рэліз чацвёртага альбома Re1ikt адбыўся на лэйбле «Вігма». Папярэдні дыск гурта «Рэкі прабілі лёд» стаў бестселерам кампаніі сярод беларускіх выканаўцаў у 2012 годзе.

 Вялікая прэзентацыя «Лекавых траў» з аншлагам прайшла ў клубе Re:Public 2 гады таму.

 У 2016 годзе гурт выдаў альбом , які стаўся працягам рэлізу «Лекавыя травы».

 Re1ikt – беларускі гурт, які працуе ў напрамках progressive rock, post-rock і alternative rock. Каманда спалучае іх з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, які творча пераасэнсоўвае і робіць актуальным для сучаснага слухача. Калектыў з’яўляецца уладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

 

10 самых богатых людей в мире

www.profvest.com

profvest.com/2017/09/bitcoincash-trading-hyip-otzivi-obzor.html