Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.11.2016
Праект «Мова Нанова» дапаможа удзельнікам беларускамоўнага буккросінгу ад velcom чытаць па-беларуску болей і лепей

З 16 лістапада ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – пачынае дзейнічаць беларускамоўны буккросінг.

З 16 лістапада ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – пачынае дзейнічаць беларускамоўны буккросінг. У кавярнях Мінска, а потым і іншых гарадоў Беларусі з’явяцца спецыяльна абазначаныя паліцы з творамі нашых пісьменнікаў. Кожны наведвальнік можа свабодна ўзяць кнігу, каб прачытаць нешта новае ці ўзгадаць ужо вядомае. А калі дзеля гэтага спатрэбіцца аднавіць веды па беларускай мове, на дапамогу прыйдзе падарунак ад праекта «Мова Нанова»: падручнік «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы». Ён будзе карысны не толькі тым, хто жадае палепшыць узровень валодання прадметам, але і людзям, якія вырашаць узяцца за яго вывучэнне с самага пачатку.
Буккросінг – гэта грамадскі рух па абмену кнігамі паміж людзьмі. Таму галоўнае – не забыцца вярнуць узятыя кнігі на месца ці прынесці ім на замену творы беларускіх аўтараў на свой густ, каб кожная з іх мела шанс знайсці свайго чытача.

Реабилитационный центр для наркоманов киев www.renesans-centr.kiev.ua
www.medicaments-24.net