Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.10.2014
NEW! Бясплатны дадатак для iPhone “Слова дня” ад Мовы Нанова!

Штодня — новае беларускае слова з тлумачэннем і прыкладам!

slova2

СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК

паводле стану на 25.11.2014 дататак быў спампаваны 1150 разоў

Яшчэ ўвесну група распрацоўшчыкаў з Менска (так яны самі сціпла сябе акрэслілі) прапанавала нам паўдзельнічаць у сумесным праекце. Дагэтуль яны ўжо стварылі паспяховы дадатак “Слово дня” для рускай мовы — яга спампавалі больш за 1 мільён разоў. Але, паколькі самі распрацоўшчыкі беларусы, то яны вырашылі зрабіць тое самае і для нашае мовы.

Супрацоўніцтва з “Мовай Нановай” было простае: яны праграмуюць, мы напаўняем слоўнік.

Штодня карыстальніку паказваецца адно слова з тлумачэннем і прыкладам ужывання: “Гузік — маленькая, часцей за ўсё круглая дэталь адзення, прызначаная для яго зашпільвання. На ягоным модным пінжаку гузікі былі светла-бэзавага колеру”.

slova1

slova3

Цяпер “Слова дня” налічвае 50 словаў, слоўнік будзе ўвесь час папаўняцца — ажно пакуль на кожны дзень года не будзе новага беларускага слова!

Шаноўныя сябры! Калі вы агледзелі абдрукоўку ці маеце іншыя заўвагі да дадатку, калі ласка, лістуйце на [email protected]

СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК

slova4

http://best-cooler.reviews/