Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.12.2017
На адкрыцці дошкі Рыгору Барадуліну абвешчана пра збор сродкаў на дошку Васілю Быкаву

Стварылі разам памятную дошку Барадуліну — створым і Быкаву!

Збор сродкаў адкрыты тут:

doska1 
У святочны дзень 24 снежня ў Менску адкрылі дошку Рыгору Барадуліну — на доме па Мележа, 4, дзе ён пражыў 34 гады. Сабралася шмат людзей — у асноўным, мясцовых жыхароў і суседзяў. Прамаўляла жонка Валянціна Міхайлаўна Барадуліна, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, аўтар дошкі скульптар Ігар Засімовіч, паэты Уладзімір Някляеў і Міхась Скобла, мастак Аляксей Марачкін.
doska2
Роўна ў гэтыя дні два гады таму быў адкрыты “валун сівы і крыж на валуне” на магіле дзядзькі Рыгора ва Ушачах.
Дзякуй 145 АСОБАМ, якія ахвяравалі на гэтую дошку праз сайт talaka.by. Гэта МЫ яе павесілі, не наракаючы, што нехта там нам не вешае і не робіць.
doska3
Аднак за адной справай мусіць ісці следам наступная! На доме па вуліцы Максіма Танка, дзе больш за 20 гадоў пражыў у Менску Васіль Быкаў, дасюль няма дошкі.
Стварылі разам памятную дошку Барадуліну — створым і Быкаву!
Збор сродкаў адкрыты тут:
участники фондового рынка

profvest.com/2017/06/vprofite-club-otzivi-obzor.html

электронный микроскоп