Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.05.2017
“Карты Лапіных”

“Карты Лапіных” – гэта наш першы гістарычны праект па аднаўленню ігральных карт, што вырабляліся на гарадзенскай фабрыцы ў 20-40-х гадах мінулага стагоддзя і былі шырока папулярныя па ўсёй Еўропе. Мы ўзяліся аднавіць калісьці вядомыя карты для таго, каб кожны мог адчуць у сваіх руках сапраўдную беларускую гісторыю.

карты печать2_новый размер

За аснову былі ўзяты дадзеныя з архіваў, гістарычныя даведкі, а таксама фрагменты знойдзеных два гады таму картаў у будынку былой фабрыкі. Кожная ігральная карта калоды Лапіных адмалявана мастаком з фрагментаў арыгіналаў пад кантролем гісторыкаў, а на кашулі і каробцы намаляваны сапраўдныя эмблемы і штампы сям’і Лапіных. У каралях калоды вы зможаце пазнаць выявы Казіміра Вялікага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага.

Карты Лапіных – не проста гульня, а цікавы і прэстыжны сувенір для беларуса і з Беларусі. 

Ужо зараз вы можаце першымі атрымаць асобнікі картаў, падтрымаўшы выхад праекта на пляцоўцы талака 

А сачыць за развіццём праекту можна ў сацыяльных сетках

УКантакце 

Фэйсбук 

Таксама падпісвайцеся на наш інстаграм 

З павагай, творчае згуртаванне А-чатыры.

https://niko-centre.kiev.ua

www.profvest.com/2015/04/Kreditnoe-plecho.html