Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.07.2015
Каліфарнійскі стартап беларусаў атрымаў 5 млн даляраў

PandaDoc гэта як Google Drive для сур’ёзнага бізнесу.

Створаны беларусамі Мікітам Мікада і Сяргеем Барысюком стартап PandaDoc атрымаў 5 млн даляраў інвестыцый ад фонду Altos Ventures і іншых кампаній,  dev.by. Сума ўключае ўсе інвестыцыі са старту праекту ў 2013 годзе.

Афіцыйны запуск PandaDoc прайшоў у 2014-м. Праграма ёсць дадаткам да Google Docs і Google Sheets і дае інструменты для анлайн-працы з бізнес-дакументацыяй і падпісаннем дакументаў, яна спалучальная з папулярнымі сістэмамі кіравання ўзаемаадносін з кліентамі.

Як паведаміў Мікада, за першыя паўгода працы сэрвіс забяспечыў прыбытак у мільён даляраў. Інвестыцыі будуць пушчаныя на узмацненне продажаў, маркетынгу і інтэграцыяй з новымі сістэмамі.

PandaDoc — ужо другі паспяховы стартап Мікада, адным з топ-30 маладых беларускіх прадпрымальнікаў. Іншы яго праект, Quote Roller, адсылаць і адсочваць камерцыйныя прапановы, мае 4 тысячы платных кліентаў і блізу 10 тысяч бясплатных. Офіс па маркетынгу, продажах і падтрымцы PandaDoc знаходзіцца ў ЗША, а офіс распрацоўкі — у Мінску.

 

топ 10 богатых людей мира

浮気

www.topobzor.info