Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.08.2016
“Цытуй сваё”: удзельнічайце ў конкурсе на найлепшыя цытаты для зборніка!

Прызы — кнігі.

Шаноўныя сябры,

 

Лятучы Ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора сумесна з выдавецтвам “Эканомпрэс” робіць пашыранае і выпраўленае выданне зборніку цытат пад рабочай назвай “Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў”.

З гэтай нагоды мы радыя абвясціць конкурс на найлепшыя цытаты для зборніка, які будзе адбывацца з 1 жніўня па 15 верасня 2016 г. Па выніках нарады камісіі першыя тры ўдзельнікі конкурса, хто дашле найбольшую колькасць цытат, якія будуць адабраныя ў зборнік, атрымаюць ганаровыя прызы ад выдавецтва “Эканомпрэс”: кнігі выдавецкага цэнтру на выбар. Пераможцы будуць абвешчаныя да канца верасня. Дзеля ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць форму па дадзенай спасылцы: 

cytuj

Важна: падаваць цытату трэба не па памяці, а ў арыгінальным выглядзе з пазначэннем твору, з якога яна была ўзятая. Для кожнай цытаты пажадана запаўняць асобную форму. Цытаты, надрукаваныя раней у зборніку “Цытуй сваё!” да разгляду не прымаюцца. Удакладніць адсутнасць Вашай цытаты ў папярэднім зборніку можна тут: 

У першую чаргу камісія будзе аддаваць перавагу цытатам нашых суайчыннікаў, якія жылі да першай паловы 20 ст., паколькі менавіта гэты культурны пласт быў найменш засвоены ў межах папярэдняга выдання зборніку. Але да конкурсу прымаюцца любыя цытаты нашых землякоў, якія вартыя, на Вашую думку, цытавання і ўшанавання. За аснову кнігі бярэцца папярэдні варыянт, які будзе дапоўнены новымі і дапрацаванымі цытатамі,дасланыміраней.

Чакаем Вашыя цікавыя прапановы!

Каардынатар праекту Павел Баркоўскі, Лятучы Ўніверсітэт

https://220km.net

steroid-pharm.com/peptides.html