Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.04.2017
Асалода для пурыстаў: ТЭСТ па слоўніку Ластоўскага

Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, гісторык, філолаг, літаратуразнаўца, этнограф Вацлаў Ластоўскі ў 1924 годзе выдаў «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік».

Ластоўскі заклікаў адмовіцца ад запазычанняў і не выкарыстоўваць словы, сугучныя са словамі з іншых моваў. У прадмове ён пісаў: «Мова, перапоўненая чужаземскімі словамі, з’яўляецца ізалятарам культуры ад народных масаў. … Адроджаная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ёй будзе найменш чужых слоў…». Хоць Ластоўскі і піша, што словы браў з народных гаворак і кніг, навукоўцы сцвярджаюць, што вялікая іх частка — так званыя паветалізмы, або рэгіяналізмы, а многія аўтар папросту стварыў сам.

Мы зазірнулі ў слоўнік і адшукалі там безліч словаў, сэнс якіх адгадаць зусім няпроста. Паспрабуйце самі ў новым тэсце «Мовы Нанова» і .

 

Мы предлагаем ковер с длинным ворсом.
www.maxformer.com

here seotexts.com