Ад аўтара бестселера “Айчына”! Малюнкі, якія атрымалі “Залаты яблык”!
Падпісацца можна тут:
“Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка” стане адной з самых шыкоўна аздобленых і выдадзеных у Беларусі кніг для дзяцей. Калі вы чулі пра кнігу “Айчына” Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава (), то гэта будзе кніга такога ж узроўню афармлення і друку.
“Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка” будзе мець вялікі фармат 24,5 на 29 см (большы за “Айчыну”!), цвёрдую вокладка, 96 старонак.
Пры гэтым кошт адной кнігі — усяго 22 рублі, пачынаючы ад 2 асобнікаў — зніжкі!
Пад вокладкай — 14 народных казак, упершыню запісаных даследчыкамі ў ХІХ стагоддзі, а для гэтай кнігі пераказаныя пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам. Большасць казак — “непапсовыя”, малавядомыя шырокай публіцы.
Ілюстратар кнігі Павел Татарнікаў — мастак з сусветным імем. Спадар Павел — адзін з трох (!) у свеце мастакоў, які двойчы (!!) атрымліваў узнагароду “Залаты яблык” (адная з самых прэстыжных сусветных узнагарод для мастакоў-ілюстратараў). У багажы Паўла Татарнікава — самыя прэстыжныя ўзнагароды на беларускіх і міжнародных конкурсах кніжнай ілюстрацыі.
Прычым адзін з “Залатых яблыкаў” — канкрэтна за гэтыя малюнкі! Апроч таго, менавіта гэтыя ілюстрацыі атрымалі Гран-Пры конкурсу “Мастацтва кнiгі” (Беларусь), узнагароду “Bologna Childrens BookFair” (Італія), прыз конкурсу “Вобраз кнігі” (Расея). Арыгіналы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і Музэi кнiгi ў Брацiславе. Можна смела сказаць: гэта — самыя “тытулаваныя” кніжныя ілюстрацыі ў Беларусі.
Кніга звярстаная, цяпер знаходзіцца на апошнім этапе падрыхтоўкі і рыхтуецца да друкавання. Выхад кнігі запланаваны на красавік-травень 2018 года.
Падпісаўшыся цяпер, вы ашчадзіце грошы, бо атрымаеце кнігу без будучых нацэнак кнігарняў.
Апроч таго, такая кніга — выдатны падарунак усім вашым знаёмым, у якіх ёсць (ці плануюцца ) дзеткі!
Падпісацца можна тут:
Старонкі з кнігі: