Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.03.2018
12 сакавіка пачалася кампанія ў падтрымку новага выдання кнігі выбітнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”.

Першымі паўсюль і заўсёды з’яўляюцца назвы для белага і чорнага колераў. На другім этапе – для чырвонага. На трэцім – для зялёнага (альбо жоўтага). … Шэры звычайна выяўляецца апошнім і сведчыць пра “сталасць” культуры” – піша Міхал Анемпадыстаў. Але ў кожнай асобнай культуры ёсць свая непаўторная колеравая гісторыя, поўная прыгодаў, цікавостак і загадак. Як гэта адбывалася ў нашым краі даследуе, распавядае і паказвае нам аўтар кнігі.

Галоўная выява кампаніі

распачалася 12 сакавіка на краўдфандынгавай платформе Ulej.by. Плануецца выдаць кнігу тыражом 500 экземпляраў. Краўдфандынгавая кампанія працуе па прынцыпе перадзамовы:  падтрымаўшы праект, чытачы атрымаюць кнігу па нізкім кошце. Адзін асобнік будзе каштаваць 40 рублёў. Пры замове некалькіх экзэмпляраў кошт будзе меншым.

Чаму варта набыць кнігу?

  1. Гэта самая незвычайная “энцыклапедыя” пра Беларусь. Пагартаўшы і пачытаўшы альбом, паўглядаўшыся ў колеры і іх спалучэнні можна зразумець, якія мы, беларусы.
  2. Кніга спалучае ў сябе вобразны і візуальны шэраг – 120 выкшталцоных і высокаякасных фотаграфій, глыбокае даследванне – каля 100 зносак і спасылак на навуковыя і гістарычныя крыніцы, а таксама талент аўтара-эсэіста, які тонка і стылёва вядзе нас ў вандроўку колеравай Беларусі.
  3. Кніга мае практычную вартасць і можа стаць дапаможнікам людзям, якія працуюць са стылямі: рэкламістам, дызайнерам, мастакам, архітэктарам.

Да ўдзелу запрашаюцца таксама асобы і кампаніі, якія гатовыя выступіць спонсарамі, каб кніга магла патрапіць у бібліятэкі, культурніцкія ўстановы і публічныя прасторы.

link viagra-on.com

источник www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua