Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.06.2015
Язна (Мёрскі раён)

 

Пра тое, што гэта вёска вельмі старадаўняя, сведчыць валун, што ляжыць пасярод вёскі са старажытных часоў. Па легендзе, якая перадаецца ад пакалення да пакалення, каля гэтага валуна вячэраў наш Полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Па меркаванні Язэпа Драздовіча, каля Язна зімавала ягонае войска. Тут нават быў знойдзены пярсцёнак Усяслава Чарадзея. А яшчэ распавядаюць, што пад гэтым валуном Усяслаў Чарадзей схаваў скарб. Кажуць, што каля гэтага валуна быў і наш кароль Стэфан Баторы пасля таго, як вызваліў Полацк ад варожых войскаў Івана Жахлівага.
Навукоўцы сцвярджаюць, што гэты валун быў прынесены ў Язна яшчэ ледавіком 20 тысяч год таму са Скандынавіі. Яшчэ навукоўцы кажуць, што валун калісьці быў культавым месцам для нашых продкаў-паганцаў.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!