Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.12.2016
Выпуск 72. Пошта

Якая мова лічыцца міжнароднай мовай паштовых зносін? Калі з’явіліся першыя беларускія маркі? Чым адрозніваецца філатэлія ад філакартыі? Ці можна зарабляць на марках? Што такое посткросінг? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з філатэлістам і збіральнікам паштовак Мікалаем Бязручкіным.

Поштарус. почта
Паштоўка / паштовая картка – рус. открытка; мастацкая паштоўка – рус. художественная открытка
Ліст = пісьмо; заказны ліст = заказное пісьмо
Ліставаннерус. переписка; ліставацца – рус. переписываться
Канверт / капэрта (гутарк.)
Бандэроль
Пасылка
Пакунакрус. пакет
Адрас
Адрасат / атрымальнікрус. получатель
Тэлеграф
Тэлеграма
Грашовы пераводрус. денежный перевод
Абвешчаная каштоўнасцьрус. объявленная ценность
Накладная платарус. наложенный платеж
Паштовая скрынярус. почтовый ящик
Абаненцкая скрынярус. абонентский ящик
Аддзяленне паштовай сувязі / АПСрус. отделение почтовой связи
Паштар = паштальён; паштарка = паштальёнка
Падпіска на друкаваныя СМІрус. подписка на печатные СМИ
Газета
Часопісрус. журнал
Аркуш паперырус. лист бумаги
Аловакрус. карандаш
Асадка = ручка (шарыкавая)
Марка (самаклейная) – рус. марка (самоклеящаяся)
Пячаткарус. печать-штемпель
Гашэнне маркі
Налепка = наклейка
Адпраўшчыкрус. отправитель
Індэкс
Картмаксімум / карт-максімум – мастацкая паштоўка з налепленай на ёй паштовай маркай з такой самай выявай і гашэннем, якое мае дачыненне да малюнка
Забароненыя да перасылкi прадметырус. запрещённые к пересылке предметы
Філатэлія – калекцыянаванне і вывучэнне знакаў паштовай аплаты (у тым ліку і паштовых марак)
Філакартыя – калекцыянаванне і вывучэнне паштовак
Посткросінг – міжнародны праект, які дазваляе абменьвацца паштоўкамі паміж незнаёмымі людзьмі па ўсім свеце.
РУП «Белпошта»

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Пышные свадебные платья http://www.salon-svadebny.com.ua
https://pillsbank.net

www.profvest.com