Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.11.2016
Выпуск 69. Лацінка

Калі ў Беларусі з’явілася лацінка? Дзе беларускую лацінку можна сустрэць сёння і якія яе перспектывы ў будучым? Што такое «гачак»? Як правільна сучаснай лацінкай запісаць імя Глеб: Glieb ці Hlieb? Якія адпаведнікі ў беларускай лацінцы маюць літары е, ё, ю, я ў розных пазіцыях у слове? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з выбітным беларускім пісьменнікам, гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Асноўныя правілы беларускай лацінкі

Шыпячыя гукі перадаюцца пры дапамозе надрадковых «гачакаў»: ж – ž, шš, ч – č, напр., žyta, šerah, čas.

Х перадаецца спалучэннем літар ch: chutka, chvilina. Літара h служыць для перадачы фрыкатыўнага г: hety, hrošy.

Мяккасць зычных паказваецца пры дапамозе крэскі над літарай, якая выглядае як націск: loś, hraź, koń, šyÍda, stoÍ.

Е, ё, ю, я пасля зычных перадаюцца спалучэння галосных іе, іо, іu, іа: lios, nie, ziamlia. У пачатку слова, пасля галосных і раздзяляльнага мяккага знака ці апострафа – спалучэннем галосных , jo, ju, ja: jon, maja, zjava.

Гукі дз і дж у лацінскім варыянце таксама ўяўляюць сабой спалучэнне дзвюх літар (дыграфы) dz і , а ддз – спалучэнне трох літар ddz: dzie, chadžu, stahoddzie.

Гук ў перадаецца пры дапамозе лацінскай ŭ з дужкай над ёй: chadziŭ, poŭnia.

Гук ы запісваецца лацінскай y: byŭ, myla.

Сучасная афіцыйная рэдакцыя беларускай лацінкі была прынятая ў 2007 г. і ў 2012 г. была рэкамендваная для міжнароднага карыстання ў якасці графічнай сістэмы транслітарацыі на канферэнцыі ААН па стандартызацыі геаграфічных назваў.

чаша для кальяна

steroid-pharm.com/

https://kls-agency.com.ua