Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.05.2016
Выпуск 58. Старасць у радасць

Герыятр Андрэй Ільніцкі распавядае, навошта людзям сталага веку есці рыбу, катацца на ровары і пазбягаць вітамінаў з аптэкі.

Навукоўцы-герантолагі давялі, што вывучэнне беларускай мовы дапамагае старым людзям перадухіліць хваробу Альцгаймэра. Што яшчэ даказалі герантолагі і да якіх высноваў прыйшлі герыятры? У якім узросце пачынаецца старэнне чалавечага арганізма? Як трэба харчавацца ў сталым узросце?

«Мэта герыятрыі – захаваць незалежнасць і годнасць старога чалавека, а старасць – натуральны працэс жыццядзейнасці, а не хвароба», – кажа лекар-герыятр, доктар медычных навук Андрэй Ільніцкі ў новым выданні «Мовы нанова».

Тэматычны слоўнік

Старэнне – генетычна запраграмаваны працэс, хуткасць і якасць якога ў вялікай ступені залежыць ад паводзінаў чалавека (узроўню фізічнай актыўнасці, харчавання, стрэсаўспрымальнасці і г. д.).
Стары́ (рас. старик), сталы / чалавек сталага веку (узросту) / пажылы.
Узрост – рас. возраст.
Біялагічны ўзрост – вызначаецца спецыяльнымі сродкамі і сведчыць пра тое, колькі сапраўды чалавеку год у параўнанні з пашпартным узростам.
Працягласць жыцця – рас. продолжительность жизни.
Якасць жыцця – рас. качество жизни.
Доўгажыхар – чалавек ва ўзросце 90 і болей гадоў.
Дзяцінства (рас. детство), юнацтва (рус. юность), маладосць, старасць
Незалежнасць – рас. независимость.
Дапамога – рас. помощь.
Харчаванне – рас. питание.
Карысны – рас. полезный.
Лекар = доктар.
Геранталогія – навука, якая ўсебакова вывучае працэсы старэння ад біялагічных заканамернасцяў да метадаў сацыяльнай дапамогі чалавеку ў сталым узросце.
Герыятрыя – медыцынская галіна, спецыялісты якой дапамагаюць людзям сталага ўзросту, пераважна пасля 65 гадоў.
Антыўзроставая медыцына / прэвентыўная герыятрыя – сукупнасць дзеянняў, накіраваных на выяўленне першых прыкметаў старэння (звычайна пасля 40 гадоў) і працу з імі для павышэння якасці жыцця.
Асяроддзе – рас. среда.
Працаздольнасць – рас. трудоспособность.
Хвароба (рас. болезнь), захворванне (рас. заболевание).
Старэчая астэнія = кволасць (рас. дряхлость).
Увага – рас. внимание.
Рух – рас. движение.
Перадухіленне – рас. предупреждение.
Здаровае старэнне – не старэнне без хваробаў, аднак стварэнне вакол старога чалавека такога асяроддзя, калі ён не адчувае розніцы з равеснікам, які не мае хваробаў.
Недахоп вадкасці (рас. недостаток жидкости) – клінічны стан, які часта сустракаецца ў старых пацыентаў, таму пасля 65 гадоў чалавек мусіць піць столькі, колькі неабходна.
Дэпрэсія – стан чалавека, які характарызуецца змяншэннем жыццёвых патрабаванняў, зніжэннем фону настрою, што нярэдка вядзе да сур’ёзных зменаў у стане ўнутраных органаў.
Трывога – асаблівасць душэўнага стану пажылога чалавека, якая часта суправаджае дэпрэсію і ўскладняе працэсы лячэння і рэабілітацыі.
Кагнітыўны дэфіцыт – зніжэнне ўвагі і здольнасці запамінаць, канцэнтраваць увагу ва ўзросце пасля 65 гадоў.
Фізічная актыўнасць – належны ўзровень руху, які складае не менш за 150 хвілінаў на тыдзень, што мае вялікае прафілактычнае значэнне, бо папярэджвае развіццё раку, дэпрэсіі, захворванняў сэрца і сасудаў.
Аэробныя фізічныя практыкаванні – бег, хадзьба, плаванне, спартовыя гульні, найбольш карысныя для перадухілення развіцця сэрцава-судзінных хваробаў.
Асяроддзе, прыязнае (дружалюбнае) для пажылых – комплекс захадаў у гарадах, вёсках і інш., якія павышаюць ступень мабільнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку пажылых. Прыклад – шырокае ўжыванне пандусаў і г. д.
Эйджызм – дыскрымінацыя паводле ўзроставай прыкметы, калі людзей сталага ўзросту не бяруць на працу, яны выклікаюць раздражненне, непрыязнасць. Гэта паказнік сацыяльнай няспеласці грамадства.

центр реабилитации наркоманов

Купить готовые шторы киев также читайте
Indoor play centre manufacturers our company