Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.09.2018
Выпуск 134. Архівы

Глядзець тут:

2

Якое месца займае беларуская мова ў архіўных дакументах? Што ўяўляе сабой сістэма архіваў краіны? Колькі кіламетраў дакументаў захоўваецца сёння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі? Якія з іх самыя старыя, а якія – найбольш рэдкія?

На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку адкажа намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў.

Структура архіва
Вопіс – рус. опись
Справа – рус. дело
Аркуш – рус. лист
Фонды
Фамільны фонд = сямейны фонд
Фонд установы – рус. фонд учреждения
Фонд-калекцыя
Захоўваць дакументы – рус. хранить документы
Сховішча – рус. хранилище
Паліца – рус. полка
Стэлаж – рус. стеллаж
Пергамент
Папера – рус. бумага
Бяроста
Пячатка – рус. печать
Алічбоўка / аблічбоўка – оцифровка
Арыгінал
Копія, мікрафотакопія
Лічбавая копія – рус. цифровая копия
Рукапіс (муж.р.) – рус. рукопись (жан.р.)
Навукі, якія вывучаюць архіўныя дакументы
Генеалогія – навука аб роднасных сувязях
Палеаграфія – дапаможная гістарычная навука, якая вывучае знешнія прыкметы рукапісных помнікаў у іх гістарычным развіцці
Геральдыка – спецыяльная гістарычная навука, якая вывучае паходжанне, развіццё, грамадска-прававое значэнне і фармаванне герба ды інстытут яго карыстання (рус. использования)
Сфрагістыка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі (самі штэмпелі) і іх адбіткі (рус. отпечатки)
Тыпы дакументаў
Прывілей – выключнае права, асабістае права, перавага, назва патэнта, якая да некаторых часоў ужывалася ў міжнародным аўтарскім праве
Інвентар – падрабязны вопіс, рэестр маёмасці (рус. имущества)
Актавая кніга – кніга для запісу натарыяльных здзелак/угодаў
Метрычная кніга – рэестр, кніга для афіцыйнага запісу актаў грамадзянскага стану (рус. гражданского состояния): нараджэнняў, шлюбаў (рус. браков) і смерцяў
Фундуш – грашовае ахвяраванне (рус. денежное пожертвование) у агульную справу, зазвычай у дабрачынных мэтах (рус. в благотворительных целях)
Тастамент/ тэстамент – рус. завещание
Позва – дакумент пра выклік у які-небудзь афіцыйны орган
Квіт = квітанцыя, квіток
Дэкрэт
Ліст = пісьмо
Рэвізская сказка – пайменныя спісы насельніцтва (рус. населения) рэвізаванага населенага пункта або маёнтка ў Расейскай імперыі ХІХ-ХХ ст.
Пасямейны спіс / прызыўны спіс
Асабовы паказальнік – рус. персональный показатель
Геаграфічны паказальнік – рус. географический показатель
База дадзеных – база данных