Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.03.2018
Выпуск 124. Гендар

Хто галоўныя ворагі беларускіх феміністак? Ці дастаткова абазнанае наша грамадства ў правах жанчын? Што такое аб’ектывацыя, сексізм, харасмент? Як можна назваць менспрэдынг па-беларуску? На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку адкажа журналістка, змагарка за правы жанчын Кацярына Барушка.

Гендар = «сацыяльны» пол

Жаночы – рус. женский
Мужчынскі – рус. мужской
Роўнасць – рус. равенство
Асоба – рус. личность; асабісты – рус. личный
Уласны – рус. собственный
Парушэнне правоў – рус. нарушение прав
Фемінізм – барацьба за роўнасць палітычных, эканамічных, асабістых і сацыяльных правоў для жанчын
Сексуальная аб’ектывацыя – стаўленне (рус. отношение) да іншага чалавека як да інструмента (аб’екта) для ўласнага сексуальнага задавальнення (рус. удовлетворение)
Сексізм – дыскрымінацыя людзей па прынцыпе гендару, навязванне ім пэўных сацыяльных роляў
Менспрэдынг – мужчынская звычка (рус. привычка) сядзець, шырока расставіўшы ногі і перашкаджаючы пры гэтым іншым
Дамаганне, дамагальніцтва – рус. домогательство
Харасмент – перадусім сексуальнае дамаганне, як правіла, з выкарыстаннем службовага становішча (рус. положение)
Хатні гвалт – рус. домашнее насилие
Абараняць – рус. защищать
Ахвяра – рус. жертва
Пакутаваць – рус. страдать
Грэбліва – рус. пренебрежительно
Цяжарнасць – рус. беременность
Гадаваць – рус. растить
Брыдкі – рус. гадкий, противный
Заганны – рус. порочный
Паводзіны – рус. поведение
Разнастайнасць – рус. разнообразие
Каштоўнасць – рус. ценность
Сучасны стандарт прыгажосці – рус. современный стандарт красоты
Бодзіпазітыў – рух, які дазваляе прыняць і палюбіць сваё