Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.03.2018
Выпуск 123. Кнігавыданне

Што такое форзац, авантытул, фронціспіс? Навошта патрэбная супервокладка? Дзе ў кнізе размяшчаецца шмуцтытул? Якая роля абрэжэ? Ці Скарына паклаў пачатак беларускаму кнігавыданню?

На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа выдавец і перакладчык Зміцер Колас.

Кнігавыданне – рус. книгоиздание
Выдавецтва – рус. издательство; выдавец – рус. издатель
Дзяржаўнае / прыватнае выдавецтва – рус. государственное / частное издательство
Кнігадрукаванне – рус. книгопечатание
Друкарня – рус. типография
Друкарскі варштат – рус. печатный станок
Друк – рус. печать; друкар – рус. печатник
Высокі друк – высокая печать; лічбавы друк – рус. цифровая печать; афсетны друк (на пласцінах) – рус. офсетная печать
Друкаваны аркуш – рус. печатный лист
Адбітак – рус. отпечаток
Выява – рус. изображение
Малюнак – рус. рисунок
Твор – рус. произведение
Рэдактар: тэхнічны, стыль-рэдактар
Карэктар
Вёрстка
Папера – рус. бумага
Назва – рус. название
Вокладка (са штучнай скуры, з тканіны, з кардону) – рус. обложка (из искусственной кожи, из ткани, из картона)
Супервокладка – рус. суперобложка
Форзац – служыць для склейвання кніжнага блоку з вокладкай
Авантытул – старонка, якая папярэднічае тытульнаму аркушу
Фронціспіс – малюнак перад першай старонкай кнігі
Тытул – загаловак кнігі
Шмуцтытул – аркуш паперы, змешчаны перад пачаткам кнігі або перад яе раздзеламі, на якім даюцца загаловак, ілюстрацыі
Частка – рус. часть
Раздзел
Рубрыкацыя
Старонка – рус. страница
Калонлічба – нумар старонкі
Калонтытул – назва твора, частки, раздзела, параграфа, якія размяшчаюцца над ці пад тэкстам на некалькіх ці на ўсіх старонках кнігі
Змест – рус. содержание
Абрэжэ – спіс асноўных тэм або ўнутраных загалоўкаў ці кароткі змест раздзела
Кніжны блок
Сшытак – рус. тетрадь
Карэньчык – рус. корешок
Слоўнік – рус. словарь
Даведнік – рус. справочник
Падручнік – рус. учебник
Збор твораў – рус. собрание сочинений
Кішэннае выданне – рус. карманное издание
Падарункавае выданне – рус. подарочное издание
Капірайт – аўтарскае права
ISBN – міжнародны стандартны нумар кнігі

там exstraeconom.kiev.ua

ここに www.kokun.net

220km.com