Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.01.2018
Выпуск 118. Францішак Скарына

Адкуль Скарына вядзе свой радавод? Што вядома пра ягоную жонку і дзяцей? Ці рэальна сёння праз ДНК-аналіз знайсці нашчадкаў Скарыны? На якую мову Скарына пераклаў сваю Біблію? Кім за сваё жыццё паспеў пабываць Скарына? Чаму Скарыну лічаць беларускім «чарадзеем»? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская пагутараць з вядомым гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым.

Друк – рус. печать
Кнігадрукаванне / кнігадрук – рус. книгопечатание
Першадрукар – рус. первопечатник
Кнігавыдавецкая дзейнасць – рус. книгоиздательская деятельность
Друкарня – рус. типография
Друкарскі варштат – рус. печатный станок
Асоба – рус. личность
Постаць – рус. фигура
Асветнік – рус. просветитель
Паслядоўнік – рус. последователь
Пераклад – рус. перевод
Прадмова – рус. предисловие
Верш – рус. стихотворение
Навуковец = вучоны
Артыкул – рус. статья
Сведчыць – рус. свидетельствовать
Вольнае мастацтва – рус. свободное искусство
Вандроўка = падарожжа – рус. путешествие
Фундатар = спонсар
Заможны = багаты
Паходжанне – рус. происхождение
Ушанаваны – рус. почитаемый
Звесткі – рус. сведения
Лекі – рус. лекарство
Лекавыя расліны = зёлкі – рус. лекарственные растения
Натхнёныя пошукі – рус. вдохновленные поиски
Ліст = пісьмо
Атрамант = чарніла
Кішанёвы = кішэнны – рус. карманный
Асэнсаванне – рус. осмысление
Папярэднічаць – рус. предшествовать
Таямніца – рус. тайна
На схіле жыцця – рус. на склоне жизни

Выданні Францішка Скарыны

Прага:

1517, 6 жніўня – «Псалтыр»
1517, 10 верасня – «Кніга Іова»
1517, 6 кастрычніка – «Прытчы Саламона»
1517, 5 снежня – «Кніга Ісуса Сірахава»
1518, 2 студзеня – «Еклесіят» («Саборнік»)
1518, 9 студзеня – «Песня Песняў»
1518, 19 студзеня – Кніга «Прамудрасць божая»
1518, 10 жніўня – «Кніга Царстваў»
1518, 20 снежня – «Кніга Ісуса навіна»
1519, 9 лютага – Кніга «Юдзіф»
1519, 15 снежня – «Кніга Суддзяў», Кніга «Быццё»
1519: «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Кніга прарока Даніла»

Вільня

1522: «Малая падарожная кніжка»
1525: «Апостал»