Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.01.2018
Выпуск 117. Мужчынскія спевы

Ці спявалі даўней беларускія мужчыны па вёсках? Што такое чумацкія, косарскія, рэкруцкія песні? Гэта праўда, што ўсе мужчынскія песні – пра цяжкі лёс, пра гаротную долю беларуса? Ці былі сярод іх вясёлыя, пад якія хацелася смяяцца і танчыць? Як аднаўляюцца амаль цалкам страчаныя песні? Вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская прыйшлі ў госці да фолк-гурта «Рада», каб паслухаць мужчынскія спевы, а таксама пагутарыць з іх выканаўцамі: топ-менеджарам ІТ-кампаніі Аляксандрам Жукоўскім, інжынерам Алегам Лук’янцавым, прадпрымальнікам Васілём Мардачовым, а таксама спецыялістам па вакале Святланай Буцкай.

Спяваць = пець
Мужчынскія спевы – рус. мужское пение
Музычны гурт – рус. музыкальная группа
Кіраўнік – рус. руководитель
Даробак = творчы багаж
Прынагодны = з нагоды, рус. по случаю, событийный
Гаротны = няшчасны
Сумны – рус. грустный
Радок – рус. строчка
Носьбіт – рус. носитель
Аднаўляць – рус. восстанавливать
Адраджаць – рус. возрождать
Ствараць – рус. создавать
Калядныя песні, калядкі – спяваюцца на Каляды, у іх віншуюць гаспадароў хаты, жадаюць ім дабра і заможнасці, услаўляюць іх працавітасць і шчодрасць
Валачобныя песні – велічальныя песні, якія спяваюць у першую ноч Вялікадня
Косарскія песні – спяваліся, калі мужыкі ішлі касіць або з касьбы
Чумацкія песні – спявалі чумакі, калі ездзілі ў Крым па соль на валах
Рэкруцкія песні – спявалі, калі хлопца адпраўлялі ў войска на 25 год
Застольныя песні – спяваліся пры святочным стале
Інструменты: колавая ліра, бубен, дуда, гармонік, баян

подробнее

подробнее

www.askona.ua