Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.01.2018
Выпуск 116. Праваслаўнае Раство

Чаму для беларусаў Ісус нараджаецца двойчы? Што такое стары і новы стыль? Ці ўсе праваслаўныя цэрквы адзначаюць Раство 7 студзеня? Як хрысціянін павінен сустракаць гэтае свята? Адкуль пайшла традыцыя прыносіць адно аднаму падарункі на Раство? Як ставіцца сучасная праваслаўная царква да народных калядаванняў? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пагавораць з протаярэем Беларускай праваслаўнай царквы айцом Яўгенам Грамыкам.

Божае нараджэнне / Раство / Ражджаство Хрыстова – адзначаецца праваслаўнымі 7 студзеня
Нараджэнне – рус. рождение
Свята – рус. праздник
Адзначаць – рус. отмечать
Царква – рус. церковь
Вернік – рус. верующий
Набажэнства – рус. богослужение
Святое Пісьмо – рус. Святое Писание
Пячора – рус. пещера
Немаўля – рус. младенец
Вяшчун – рус. волхв
Юліянскі каляндар («стары стыль») – каляндар, уведзены пры Юліі Цэзары; яго адставанне ад сонечнага складае 24 гадзіны за 128 гадоў.
Новаюліянскі каляндар – мадыфікацыя юліянскага календара, распрацаваная сербскім астраномам Мілуцінам Міланкавічам; яго адставанне ад сонечнага складае 24 гадзіны за 10 000 гадоў
Грыгарыянскі каляндар («новы стыль») – уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыем ХІІІ; злічэнне ў ім было перасунута на 10 сутак наперад, каб улічыць пагрэшнасць, якая назбіралася ў юліянскім календары
Рыхтавацца – рус. готовиться
Пост – рэлігийная традыцыя часовага ўстрымання ад ежы і піцця, аб’яднаная з іншымі духоўна-аскетычнымі практыкамі
Устрыманне ад ежы – рус. воздержание от пищи
Духоўныя разважанні – рус. духовные рассуждения
Сачэльнік – адзначаецца 6 студзеня напярэдадні Раства па заканчэнні посту, на яго вернікі павінны цэлы дзень устрымлівацца ад прыёму ежы (назва ўзнікла ад адной са страваў на святочным стале – сочыва, якое гатавалі з зерня або рысу з дадаткам маку, мёду і сушанай садавіны)
Святочная страва – рус. праздничное блюдо
Урачысты – рус. торжественный
Віншаваць – рус. поздравлять
Звычай – рус. обычай
Паганства = язычніцтва
Супярэчыць – рус. противоречить
Змагацца – рус. бороться

www.askona.ua/matrasy/category/lateksnue-matrasy/

там

розкрутка сайту