Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.01.2018
Выпуск 113. Сапегі

Ці быў у Сапегаў палац у Менску? Хто з Сапегаў пакінуў найбольшы след у гісторыі Беларусі? Каго з гэтага слаўнага роду ўзгадваюць пад мянушкай «Паўстанец»? Ці сябравалі роды Сапегаў і Радзівілаў? Пра слаўны род Сапегаў распавядзе вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай паэт, даследчык гісторыі роду Сапегаў Міхась Скобла.

Сапегі – вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Ліс», які ў XVI ст. увайшоў у лік магнатэрыі. Прадстаўнікі роду Сапегаў у XV-XVIII ст. валодалі буйнымі латыфундыямі і мелі значны ўплыў – займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады.

Сярод іх было 25 ваяводаў, 4 кашталяны, 3 вялікія і 1 польны гетман, 2 канцлеры і 3 падканцлеры, 3 маршалкі вялікія, 3 генералы артылерыі, 2 біскупы, некалькі маршалкаў дворных і інш., агулам 16 Сапегаў займалі дыгітарскія пасады. Сапегі лічыліся другім па значнасці пасля Радзівілаў магнацкім родам ВКЛ.

Найбольш вядомыя асобы з роду Сапегаў:

Паводле адкрытых інтэрнэт-крыніц

www.askona.ua

посмотреть

еще по теме