Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.12.2017
Выпуск 110. Цукар

Хто такія глюкафілы і глюкафобы? Якія ўпакоўкі цукру маюць найвялікшую каштоўнасць для калекцыянера? Што такое «сцік» і тэтраэдр? Пра цукар, ягоныя формы, віды, паходжанне і асаблівасці распавядзе вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай журналістка Кацярына Маркоўская – збіральніца пакецікаў з цукрам.

Цукар – рус. сахар, цукровы – рус. сахарный
Цукар-пясок
Цукар-рафінад
Цукровая пудра
Кандытарская глазура
Крышталічны цукар – рус. кристаллический сахар
Дэкаратыўны цукар
Бураковы цукар – рус. свекловичный сахар
Трысняговы цукар – рус. тростниковый сахар
Цукразамяняльнік / цукразаменнік – рус. сахарозаменитель
Глюкафілія – калекцыянаванне цукру; глюкафіл – калекцыянер цукру
Салодкі – рус. сладкий
Падсаладзіць – рус. подсластить
Слодыч – рус. сладость
Ласунак – рус. лакомство
Цукерка – рус. конфета
Папяровая ўпакоўка – рус. бумажная упаковка
Пачак (муж. род!) – рус. пачка
Пакунак – рус. свёрток
Сцік = палачка – форма ўпакоўкі цукру
Скрынка – рус. коробка
Змесціва – рус. содержимое
Кубачак – рус. чашка
Выкарыстоўваць – рус. использовать
Ужываць – рус. употреблять
Каштоўны – рус. ценный
Шкодны – рус. вредный
Самаробны – рус. самодельный
Вырабляць – рус. изготавливать
Цукраварня = цукровы завод