Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.12.2017
Выпуск 108. Коні (частка 2)

Чым можна і чым нельга карміць каня? Па якім прынцыпе звычайна даюць імёны пародзістым коням? Што такое «бочка» і «левада»? Якім патрэбам служаць сёдзельная, вазоўня і дзяннік?

На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажуць госці перадачы Павел Калінкаў, гаспадар сядзібы «Залатая шпора», і Ева Гілевіч, аматарка коннай язды і ўладальніца каня.

Конь, кабыла
Жарабя / жарабё – рус. жеребенок
Пабудовы
Стайня (рус. конюшня) – крытая гаспадарчая пабудова для ўтрымання коней
Сёдзельная / збруйная – пакоі для конскай збруі і рыштнку
Дзяннік – агароджаны загон для каня
Фуражная – месца для захоўвання кармоў (сена, аўса)
Вазоўня – пабудова для вазоў, брычак і саней
Манеж – вялікае, прасторнае і светлае крытае памяшканне з мяккім грунтам (тыпу ангара) для верхавой язды ды іншай працы з коньмі
Левада – агароджаны невялікі ўчастак зямлі пры стайні для працы з коньмі
Бочка – маленькі агароджаны круглы лапік зямлі для працы з коньмі
Выгул – агароджаная вялікая прастора для вольнага гуляння коней без чалавека
Выпас – месца ў полі для выпасу коней
Конны клуб
Людзі, якія займаюцца коньмі
Конеўласнік – рус. коневладелец
Коннік
Вершнік – рус. всадник
Берэйтар / машталер – аб’ездчык коней, настаўнік верхавой язды
Канявод
Конюх
Дысцыпліны коннага спорту: выездка, канкур, траябор’е
Пароды коней: Такененская, Гановерская, Англійская верхавая, Беларуская вупражная
Дрыкганты
Аматарская верхавая язда
Конны транспарт: воз, сані, брычка, дыліжанс, карэта

ссылка

подробнее

узнать больше