Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.05.2019
Выпуск 172. Індыя

Вандроўніца і фрыланс-журналістка Хрысціна Марчук, госця праграмы Глеба Лабадзенкі ды Алесі Літвіноўскай «Мова Нанова», цягам двух месяцаў аб’ехала ўсю Індыю, каб даведацца, як там жывуць людзі. У Панаджы, сталіцы самага маленькага індыйскага штата Гоа, Хрысціна знайшла касцёл, у якім захоўваюцца мошчы святога Францішка Ксаверыя.

Для гарадзенкі Хрысціны сустрэць у Індыі імя святога, што носіць Фарны касцёл у Горадні, было неверагодна. Іспанскага езуіта Францішка Ксаверыя вельмі шануюць на Гоа і называюць Апосталам Індыі. Ён быў першым місіянерам у гісторыі Ордэну Езуітаў. Прыбыўшы ў Індыю, Францішак далучыў да хрысціянства значную колькасць мясцовых жыхароў.

Памёр Апостал Індыі ў сярэдзіне XVI стагоддзя, але ягоныя парэшткі захаваліся ў вельмі добрым стане дагэтуль. Паводле легенды, пасля смерці ягонае цела праз доўгі час не распадалася, што некаторыя палічылі пацверджаннем яго святасці.

Пра Махатму Гандзі, індыйскае вяселле, карціну- шэдэўр на паперы з каровіных ляпёшак ды іншыя цікавінкі глядзіце ў поўным выданні праграмы (відэа вышэй).

Намастэ – прывітанне (рус. приветствие)
Мата джы – спадарыня
Джы – спадар
Боскі – рус. божественный
Краіна – рус. страна
Жыхар – рус. житель
Вандраваць, падарожнічаць – рус. путешествовать
Прыгоды – рус. приключения
Чыгунка – рус. железная дорога
Цягнік – рус. поезд
Агульны вагон – рус. общий вагон
Квіток = білет
Моцныя ўражанні – рус. сильные впечатления
Уяўленне – рус. представление
Прыгажосць – рус. красота
Пашанцаваць – рус. повезти
Выклікі – рус. вызовы
Побытавыя выгоды – рус. бытовые удобства
Смецце – рус. мусор
Брудна – рус. грязно
Грамадства – рус. общество
Адбывацца – рус. происходить
Адпачыць – рус. отдохнуть
Спякотны = гарачы
Тук-тук – мотатаксі
Рух – рус. движение

Рыкша – павозка, якую цягне чалавек
Скрыжаванне – рус. перекресток
Кірмаш – рус. ярмарка
Масала-чай – індыйскі чай з малаком, спецыямі і цукрам
Прысмакі – рус. приправы
Смачна – рус. вкусно
Смак – рус. вкус
Густ – рус. вкус
Меркаванне – рус. соображение
Неверагодна – рус. невероятно
Абмежаванне – рус. ограничение
Касты – сацыяльныя групы ў Індыі
Хіджра – каста недатыкальных (рус. неприкасаемых)
Апрануты – рус. одетый
Сары – традыцыйная індыйская жаночая вопратка (рус. одежда)
Пявучая чаша – рус. поющая чаша
Гусці – рус. гудеть
Прыгожы гук – рус. красивый звук
Ёга – практычная сістэма фізічнага і духоўнага самаўдасканалення (рус.
самосовершенствования)
Чакра – псіхаэнергетычны цэнтр чалавека
Ацаляць = лячыць
Мастацтва – рус. искусство
Скрутак – рус. сверток
Папера– рус. бумага
Бавоўна – рус. хлопок
Гной – рус. навоз
Малюнак – рус. рисунок
Галеча – рус. нищета
Жабрак – рус. нищий
Беспрытульны – рус. беспризорный
Небяспечны – рус. опасный
Кідацца ў вочы – рус. бросаться в глаза
Лад жыцця – рус. образ жизни