Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.05.2019
Выпуск 171. Сабакі

Паляўнічыя, ездавыя, ратавальнікі, ахоўнікі, пастухі, тэрапеўты – ці існуюць у свеце функцыі, якія былі б няздольныя выконваць сабакі? Агрэсіўныя пароды – міф або рэальнасць? А можа, гэта проста вынік чыйгосьці нядбайнага выхавання? Каб абмеркаваць гэтыя і шмат якія іншыя пытанні, вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская сустрэнуцца з кінолагам і гаспадыняй бультэр’ера Бэлы Касяй Васільевай, а таксама з Веранікай Фаміной і яе гадунцом ірландскім тэр’ерам Філімонам.

Сабака – мужчынскага роду!

Шчаня, шчанюк – рус. щенок

Хатні гадунец – рус. домашний питомец

Гаспадар, гаспадыня – рус. хозяин, хозяйка

Найлепшы сябар – рус. лучший друг

Пыса – рус. морда

Карак – рус. холка

Вышыня ў карку – рус. высота в холке

Колер – рус. окрас, цвет

Поўсць – рус. шерсть

Іклы – рус. клыки

Кіпці, кіпцюры – рус. когти

Паляўнічыя сабакі – рус. охотничьи собаки

Ганчак – рус. гончая

Хорт – рус. борзая

Службовыя сабакі – рус. служебные собаки

Сабакі-ратаўнікі – рус. собаки-спасатели

Ахоўнікі і пастухі – рус. охранники и пастухи

Ездавыя сабакі

Сабакі-павадыры

Сабакі-тэрапеўты

Каністэрапія – метад лячэння і рэабілітацыі з выкарыстаннем спецыяльна адабраных і навучаных сабак, спрыяе развіццю разумовых (рус. умственных) і эмацыйных здольнасцяў (рус. способностей), паляпшае рухальныя (рус. двигательные) функцыі і маторыку.

Байцовыя сабакі

Дэкаратыўныя сабакі

Сабакі-кампаньёны

Бадзяжныя/беспрытульныя сабакі = бяздомныя сабакі

Дварняк – рус. дворняга

Дрэсіроўка

Выхаванне – рус. воспитание

Каманды = загады

Кіналогія – навука аб сабаках; кінолаг = сабаказнаўца

Выстава – рус. выставка

Спаборніцтвы – рус. соревнования

Аджыліці – спартовае мерапрыемства, калі гаспадар і сабака пераадольваюць перашкоды (рус. препятствия) разам.

Грумінг – гігіенічныя працэдуры, якія праводзяцца людзьмі ў дачыненні да хатніх жывёл

Намыснік – рус. намордник

Ашыйнік – рус. ошейник

Шворка = павадок

Ланцуг – рус. цепь

Пышчэпка – рус. прививка

Лекі – рус. лекарство, лекарства

Аглядаць – рус. осматривать

Апрацоўка ад кляшчоў – рус. обработка от клещей

Ратаваць – рус. спасать

Прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы са словам сабака: патрэбны як сабаку пятая нага, хвост круціць сабакам, вось дзе сабака закапаны, сабакі брэшуць – караван ідзе, дурны сабака і на гаспадара брэша, дурны як сабака да году.